«Валодзя трымае сухую галадоўку. Я напісала яму ліст, дзе прасіла гэтага не рабіць, але ён перадаў усім падзяку за падтрымку, папрасіў прабачэння і пацвердзіў, што будзе галадаць», — паведаміла BPN яго жонка Алена Гундар.

Паводле яе слоў, на момант сустрэчы з адвакатам муж адчуваў сябе няблага, аднак сухая галадоўка вельмі небяспечная для яго: праз гіпертанію трэба рэгулярна прымаць лекі, што немагчыма без вады.

Гундар адзначыла, што ў карцар мужа накіравалі, паводле адных звестак, на 10 сутак, паводле іншых — да 11 ліпеня.

Уладзімір Гундар абвясціў галадоўку на знак пратэсту супраць адсутнасці з боку суда рэакцыі на яго патрабаванні і прымусовае распрананне перад працэсам.

Чытайце таксама: 

Хворую на анкалогію пенсіянерку раздзявалі сілай. Новыя дэталі суда па справе Аўтуховіча

«Аленка, яны мяне забіваюць!» Палітвязня Гундара прывялі ў суд у адных трусах і прыкавалі да клеткі

«Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Падрабязнасці таго, што адбываецца на працэсе Аўтуховіча, уражваюць і вымушаюць задумацца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4