«Перамога ў вайне за боршч — наша!» — напісаў пры гэтым Ткачэнка. Ён патлумачыў, што ЮНЕСКА прыняла адпаведнае рашэнне па звароце ўкраінскага ўрада. Ён быў накіраваны яшчэ ў сакавіку 2021 года.

Прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава ў красавіку заявіла, не прывёўшы якіх-небудзь доказаў, што ва Украіне «нават кулінарныя кнігі забараняліся».

У пятніцу Ткачэнка адказаў на гэтыя сцвярджэнні: «Мы з задавальненнем будзем дзяліцца баршчом і яго рэцэптамі з усімі цывілізаванымі краінамі. Ды і з нецывілізаванымі таксама, каб у іх было хоць нешта светлае, смачнае і ўкраінскае».

На афіцыйным сайце МЗС Расіі боршч адносіцца да «рускіх традыцыйных і нацыянальных страў».

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1