Дрон Bayraktar TB 2. Фота: АрмiяInform

Дрон Bayraktar TB 2. Фота: АрмiяInform

«Мы сфармавалі сістэмнае бачанне, каб усю лінію фронту шырынёй каля 2470 км закрыць дронамі, — піша Фёдараў. — Яны дазволяць маніторыць дзеянні ворага, мяняць ваенныя стратэгіі і захаваць як мага больш жыццяў вайскоўцаў. У гэтым ім дапаможа тэхналагічная «Армія дронаў».

Ужо былі пратэставаныя «розныя дроны». На першым этапе будзе набыта 200 беспілотнікаў, якія «могуць лятаць да 24 гадзін на адлегласць 160 км і пры гэтым заставацца амаль незаўважнымі для ворага».

Комплексная праграма з UNITED 24 дазволіць украінцам не толькі закупляць дроны, але і рамантаваць іх, аператыўна мяняць, а таксама праводзіць навучанне пілотаў.

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0