«Амерыканскія карыстальнікі Twitter рэзка адрэагавалі на планы Паўночнаатлантычнага альянсу павялічыць колькасць сіл хуткага рэагавання з 40 да 300 тысяч чалавек і пашырыць прысутнасць у Еўропе. Многія карыстальнікі жахнуліся ад падобнай заявы, паколькі ўпэўненыя, што яна можа прывесці да новага глабальнага сутыкнення, развязанага з-за неабдуманых дзеянняў НАТА», — піша РИА Новости, і за ёй паўтарае БелТА

Далей прыводзяцца «каментары» гэтых неабыякавых амерыканцаў падобнага тыпу. 

  • «Дазвольце мне перафразаваць: НАТА прагне вайны з Расіяй».
  • «Гэта ўваходзіла ў іх планы з самага пачатку. Ніхто не можа вінаваціць у гэтым Расію, уся адказнасць ляжыць на альянсе».
  • «Блок выкідвае грошы на вецер, у яго няма намеру ваяваць. З кім? З Расіяй, у якой ёсць ядзерная зброя? Ды вы, напэўна, жартуеце?!»

Ужо не ўпершыню прапагандысты выдаюць каментары ў твітары за грамадскае меркаванне грамадзян заходніх краін. Не прыводзяцца ані вынікі сацыялагічнага апытання амерыканцаў, ані выказванні экспертаў ці лідараў грамадскай думкі. Няма там нават рэплік маргінальных пракрамлёўскіх блогераў і маніпулятыўнага апытання мінакоў на вуліцы, дзе свядома падабраныя адказы. 

Калі раней прапагандысты хаця б давалі скрыншоты на гэтыя каментары, альбо пісалі нікі, па якіх гэтыя каментары можна было знайсці (і пабачыць, што яны, пераважна, напісаныя ботамі), то зараз абышліся і без гэтага.

Яны проста прыводзяць «каментары» невядомых «амерыканцаў» нават без нікнэймаў і скрыншотаў і выдаюць іх за грамадскае меркаванне.

Такім чынам, прапагандысты могуць нават не траціць грошы на твітарскіх троляў для патрымання масоўкі. Навошта патрэбныя яны, калі РИА Новости і так усё напішуць?

Саміт НАТА прайшоў 28-30 чэрвеня ў Мадрыдзе. Удзельнікі сустрэчы абвясцілі, што Расія для альянсу больш не партнёр, а «пагроза міру і стабільнасці». Пры гэтым лідары НАТА абвясцілі рашэнне аб новым размяшчэнні сіл у Еўропе.

Падобная жорсткая рэакцыя НАТА стала адказам на агрэсіўныя дзеянні Расіі, якая развязала вайну ва Украіне. Многія члены НАТА мяркуюць, што крытычна неабходна ўмацаваць усходні фланг НАТА, каб краіны Балтыі і Польшча не сталі наступнымі мішэнямі расійскага войска. 

Клас
7
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
Сумна
1
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатаркп / Адказаць
01.07.2022
Ці вы зьдзіўленыя?) я — не)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру