«Аналітыкі Бюро эканамічнай бяспекі Украіны выявілі, што пасля пачатку поўнамаштабнай вайны шэраг прадпрыемстваў з бенефіцыярамі з Расіі ці Беларусі не толькі бралі ўдзел у закупках за кошт дзяржаўных сродкаў, але і станавіліся іх пераможцамі. Гэта значыць, рэалізоўвалі тавары ці паслугі. Сума такіх закупак склала каля 65 млн мільёнаў грыўняў», — гаворыцца ў паведамленні.

Такія выпадкі ўстанавілі аналітыкі БЭБ падчас аналізу больш за 400 тысяч дзяржзакупак, дадалі ў ведамстве.

«Гэта недапушчальна, таму БЭБ будзе ініцыяваць разгляд пытання перад Кабінетам міністраў, каб цалкам забараніць допуск кампаній з Расіі і Беларусі да дзяржаўных закупак», — заявіў дырэктар БЭБ Вадзім Мельнік.

label.reaction.like
4
label.reaction.facepalm
6
label.reaction.smile
3
label.reaction.omg
1
label.reaction.sad
2
label.reaction.anger
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру