Паведамляецца, што «злачынная група асоб арганізавала супрацьзаконныя дзеянні, з мэтай захопу органаў дзяржаўнага кіравання Каракалпакстана».

Ва ўладаў Рэспублікі «выклікаюць занепакоенасць спробы асобных нездаровых знешніх сіл з-за мяжы паўплываць на развіццё сітуацыі ў Каракалпакстане, у тым ліку шляхам мэтанакіраваных інфармацыйных укідаў і скажэння падзей, якія адбываюцца».

У пятніцу, 1 ліпеня, пратэсты прайшлі ў Нукусе (сталіца Каракалпакстана) з-за паправак у Канстытуцыю краіны.

Па даных прэс-службы МУС Узбекістана, «з мэтай недапушчэння парушэння грамадскага парадку і спынення здзяйснення грамадзянамі розных правапарушэнняў, былі задзейнічаны сілы і сродкі праваахоўчых органаў».

Праект закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Узбекістан» быў апублікаваны 25 чэрвеня для ўсенароднага абмеркавання.

У адпаведнасці з рашэннем парламента, абмеркаванне праекта працягнецца да 5 ліпеня, затым яго вынесуць на рэферэндум.

Праект закона прадугледжвае больш за 200 змяненняў у 64 артыкулы Канстытуцыі.

Сярод іх ‒ пункт аб падаўжэнні тэрміну паўнамоцтваў прэзідэнта Узбекістана з пяці да сямі гадоў. Канстытуцыйная рэформа таксама ліквідуе шырокую аўтаномію Каракалпакстана.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
Сумна
3
Абуральна
11

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру