Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевіч адказаў сёння расійскаму МЗС на мове, якую тое разумее.
«Нравится — не нравится, терпи, моя красавица», — напісаў ён у Twitter у адказ Захаравай.
Гэту фразу сказаў Пуцін 7 лютага падчас прэс-канферэнцыі, каментуючы Мінскія дамоўленасці і стаўленне да іх прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Такая фраза сустракаецца не ў адной з расійскіх песень, але амаль усе яны з сумнеўным падтэкстам.





