Дзмітрый Шкрабец і яго сын Ягор. Фота vk.com/d.vetrov

Дзмітрый Шкрабец і яго сын Ягор. Фота vk.com/d.vetrov

Сваёй гісторыяй Шкрабец падзяліўся ў сацсетках.

Раніцай жанчына пайшла на працу, з ёй знікла сувязь. Дзмітрый забіў трывогу, заяўляючы пра пагрозы, якія ён нібыта атрымліваў з-за асвятлення тэмы ўдару па «Маскве».

Пасля мужчына напісаў, што яго жонка «забрала ўсе грошы і знікла, сім-карты адключаныя».

«Вось такое маё жыццё, здраджваюць самыя блізкія», — наракае Дзмітрый.

Акрамя таго, Шкрабец згадаў «прарочы сон» пасля знаёмства з жонкай. Яго нібыта папярэджвалі пра «страшныя часы пасля смерці сына».

Дзмітрый Шкрабец адным з першых публічна распавёў пра страты на крэйсеры «Масква». Нядаўна да яго прыйшлі «людзі з сур'ёзнага ведамства» і забралі ноўтбук нібыта на экспертызу.

Чытайце таксама: Бацька аднаго з маракоў крэйсера «Масква» атрымаў нечаканы адказ з пракуратуры

Клас
3
Панылы сорам
54
Ха-ха
12
Ого
13
Сумна
16
Абуральна
9