Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон. Фота: скрыншот фільма

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон. Фота: скрыншот фільма

Кадры перамоў паказалі ў дакументальным фільме французскага рэжысёра Гі Лагаша «Прэзідэнт, Еўропа і вайна» пра крокі Макрона па ўрэгуляванні канфлікту.

Запісаныя перамовы адбываліся напярэдадні вайны.

«Я не ведаю, дзе твой юрыст вывучаў права. Я проста гляджу на гэтыя тэксты і стараюся іх прымяніць. Я не ведаю, які юрыст мог сказаць табе, што ў суверэннай дзяржаве тэксты законаў складаюць сепаратысцкія групы, а не дэмакратычна абраныя ўлады», — парыруе Макрон. 

«Яны не дэмакратычна абраны ўрад, таму што яны прыйшлі да ўлады ў выніку крывавага перавароту з забойствамі і падпаламі, і са спальваннем людзей жыўцом. І Зяленскі ваш з гэтай каманды», — адбіваўся Пуцін довадамі прапаганды.

«Наш паважаны калега — спадар Зяленскі — насамрэч, нічога не робіць, ён вас падманвае. Я не ведаю, ці чуў ты: заявіў ўчора, што лічыць, гэта самае, што Украіна павінна вярнуцца да ядзернага статусу», — казаў у тых перамовах Пуцін.

Французскія журналісты пасміхаюцца, слухаючы перамовы ў іншым кабінеце. Фота: скрыншот фільма

Французскія журналісты пасміхаюцца, слухаючы перамовы ў іншым кабінеце. Фота: скрыншот фільма

Расійская прапаганда і ўлады прыйшлі ў шаленства ад фільма.

«Калі ажыццяўляюцца званкі на найвышэйшым узроўні, то гэта, вядома, канфідэнцыйная гісторыя, натуральна, гэта закрытыя перамовы. Аказалася, што пару месяцаў таму, калі Макрон тэлефанаваў прэзідэнту Расіі, усю размову запісвала журналісцкая камера з журналістамі, якія сядзелі і ўсё гэта здымалі. Гэта прыклад таго, што менавіта так яны разумеюць слова «дыпламатыя», — абурылася прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава ў эфіры «Расія-1»

Яна заявіла, што Францыя парушыла канфідэнцыйнасць перамоваў.

Клас
54
Панылы сорам
4
Ха-ха
139
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
6