Супрацоўнікамі УУС па горадзе Сочы па гарачых слядах затрыманыя чацвёра падазраваных у хуліганскіх дзеяннях на пляжы «Фрэгат» у Адлераўскім раёне горада. Усе яны былі ўдзельнікамі канфлікту, у выніку якога атрымаў траўмы жыхар Беларусі.
У дачыненні да іх распачатая крымінальная справа па ч. 2 ст. 213 КК РФ (Хуліганства). Праводзіцца папярэдняе расследаванне.
На пляжы «Фрэгат» у Сочы 3 ліпеня адбылася бойка з удзелам Мікіты Гараева. Малодшыя сёстры Мікіты, дзяўчынкі 6 і 14 гадоў, раздавалі на пляжы садавіну і здымалі відэа. Супрацоўнікі пляжа ўбачылі ў іх сваіх сваіх канкурэнтаў і ў грубай форме папрасілі дзяцей сысці, тады хлопец за іх заступіўся. Калі ён разабраўся з крыўдзіцелем, пад'ехалі яшчэ 10 чалавек з палкамі і жалезнымі прутамі і моцна яго збілі.