У канцы сакавіка ў калоніі №9 палітвязня змясцілі ў ПКТ на чатыры месяцы за адмову хадзіць на працу на знак пратэсту. З 15 па 24 красавіка палітвязня ўтрымлівалі ў ШІЗА па двух пратаколах, паведамляе «Вясна». 

Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. 10 лістапада палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Мікола не прызнаў віну ні па адным артыкуле. 

Цяпер стала вядома, што Мікола знаходзіцца ў гродзенскай турме № 1. 

Падтрымаць палітвязня: турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2