Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Эканоміка
Фота 6 з 10
05.07.2022 / 08:57
Бел / Łac / Рус

Ад 20 да 100 адсоткаў у плюс. Як змяніліся цэны на тэхніку ў параўнанні з лютым 

Паглядзелі, як ад пачатку вайны змяніліся цэны на бытавую тэхніку і некаторыя іншыя тавары. І знайшлі пазіцыю, якая стала таннейшай.

Тэлевізары

Па стане на 4 ліпеня, самая танная прапанова на OLED тэлевізар LG, дыяганаллю 55 цаляў, складае 3999 рублёў (1540$). У студзені яго мінімальны кошт быў 3344 рублі, ці 1286 даляраў. Такім чынам, тэлевізар за гэты перяд падаражэў прыблізна на 20%, як у рублевым, так і ў валютным выражэнні. (Бягучы курс рубля адносна даляра амаль такі самы, як і ў лютым. Разлік вядзецца па курсе 2,6 рубля за даляр). 

Фота тут і далей: скрыншот з сайта onliner.by

Фота тут і далей: скрыншот з сайта onliner.by

Аднак плюс 20 адсоткаў да цаны — гэта яшчэ дробязі. Так, напрыклад, тэлевізар Samsung дыяганаллю 32 цалі, які ў лютым прадавалі па цэнах ад 824 рублёў (каля 315$), цяпер каштуе мінімум 1197 рублёў (460$). Прырост склаў 45% ад даваеннай цаны. 

Падобная сітуацыя з тэлевізарам Xiaomi, які дадаў у цане больш за 40 адсоткаў у параўнанні з лютым. Да пачатку вайны яго прадавалі за 1512 рублёў, ці 580$, цяпер яго можна набыць мінімум за 2139 рублёў (каля 790$).

Пральныя машыны

Адзначым, што значнаму падаражэнню падверглася не толькі бытавая тэхніка замежнай вытворчасці, але і рэчы з пазнакай «зроблена ў Беларусі».

Так, пральная машына ATLANT, якую ўзімку можна было набыць за 768 рублёў (каля 295$), зараз каштуе 1029 рублёў (каля 395$). Такім чынам, айчынная пралка падаражэла прыблізна на 34%.

Таксама на 34 адсоткі падаражэў і халадзільнік ATLANT, які зараз прадаецца па цэнах ад 870 рублёў супраць 650 пяццю месяцамі раней.

Крыху лепш выглядае сітуацыя з прадукцыяй беларускага брэнда GЕFEST. Напрыклад, варачная панэль, якая ў лютым каштавала 366 рублёў (каля 140$), цяпер выстаўлена за 438 рублёў, ці амаль 170 даляраў. Падаражанне ў параўнанні з лютаўскай цаной склала каля 20 адсоткаў.

Мабільныя тэлефоны

«Народны» iPhone 11 на 128 GB зараз можна набыць па цане ад 1900 рублёў (730$), у той час як у лютым гэты смартфон прадаваўся за 1695 рублёў (каля 650$). Прырост усяго 12,3%. 

Амаль не змянілася цана на iPhone 12 на 64 GB. У параўнанні з лютым прырост склаў усяго 50 рублёў. Цяпер гэты смартфон каштуе 2050 рублёў (каля 790$) замест 2000 пяццю месяцамі раней. 

У той жа час флагман ад Apple — iPhone 13 Pro на 128GB — увогуле патаннеў і цяпер дасяжны па цэнах ад 3180 рублёў (1223$). Узімку ён каштаваў на 14,5 рубля даражэй. 

Ноўтбукі

Ноўтбук Lenovo, які зараз каштуе 2297 рублёў (каля 880$), у лютым можна было купіць за 1920 рублёў (каля 740$). Такім чынам, прырост склаў амаль 20%.

Адна з мадэляў ноўтбука фірмы HP, якая зараз дасяжна па цане ад 3918 рублёў (каля 1500$), у лютым была выстаўлена за 2832 рублі (1100 даляраў). Прырост склаў каля 38 адсоткаў.

Маторныя алеі

Яшчэ адна група тавараў, на якую мы вырашылі звярнуць увагу, апроч тэхнікі, — маторныя алеі, якія ўжо некалькі месяцаў у дэфіцыце. 

Так, напрыклад, чатыры літры сінтэтычнага алею Shell Helix HX8 5W-40 цяпер прадаюцца па цэнах ад 150 рублёў (каля 58$), у той час як у лютым такі самы тавар прадавалі па 79 рублёў (каля 30$) за 4 літры. Амаль стоадсоткавае падаражанне.

Крыху менш вырасла цэна на расійскі «Лукойл». Чатыры літры Genesis Universal 5W-40 дадалі ў цане 75%: 39 рублёў (15$) у лютым супраць 68 (каля 26$) у ліпені.

Маторны алей Total 10W-40 да вайны прадавалі па 55 рублёў (21$) за 4 літры, цяпер мінімальны кошт у каталозе — 100 рублёў (38$).

Чытайце таксама: 

Ад унітазаў да аўтазапчастак. Якія тавары завозяцца ў Беларусь па шэрых схемах і колькі на гэтым зарабляюць пасярэднікі

Да канца ліпеня супраць Расіі і Беларусі могуць прыняць сёмы пакет санкцый

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Турыстаў у Беларусі меншае, нават расіяне знаходзяць новыя кірункі 6
Улады перадумалі ўводзіць некаторыя змены па падатках. Яны тычацца кватэр і замежных рахункаў 2
Супрацоўнікі МТЗ на навагоднія святы будуць адпачываць як расіяне
Што адбываецца з «Буслікам»? Беларускія сеткі з'ядаюць расіяне 4
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
«Я пазбавіўся ад душэўнай адзіноты, якая цягнулася гадамі». Нурсултан Назарбаеў расказаў у мемуарах, што ў яго ёсць другая сям'я, а першая жонка толькі радая
Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання кіраўніка Бярозаўскага мясакансервавага камбіната 3
Ціханоўская правяла ў Вільні брыфінг з пасламі 30-ці краін, сярод якіх і пасол Арменіі 1
Рыжская дума прагаласавала за прысваенне імя Францыска Скарыны аднаму з гарадскіх сквераў
Нікалас Кейдж у найлепшай форме ў дзіка смешнай камедыі «Сцэнар мары»
Слуцкія паясы ткалі негрыцянкі — архіўнае адкрыццё 2
Хлопчык з Лунінца стварае з кардону вялікія фуры — яго відэа набіраюць сотні тысяч праглядаў 1
Усяго патроху
Дарагія жанчыны! Што носяць нявесткі Лукашэнкі і колькі каштуе іх гардэроб  7
Кіньце часнык ва ўнітаз на ноч. Эфект вас здзівіць 8
Да Зямлі рухаецца велізарная сонечная ўспышка класа X. Над Беларуссю можа паўтарыцца паўночнае ззянне 2
Дзіўны сэкс гэтых кажаноў здзівіў даследчыкаў
Фота / Відэа
Міліцыя рыхтуецца да выбараў — праводзіць вучэнні па сілавым разгоне пратэстоўцаў 10
«Тут няма людскіх крам». Як жывецца на паўвостраве ля Свіслачы ў цэнтры Мінска 3
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Дарагія жанчыны! Што носяць нявесткі Лукашэнкі і колькі каштуе іх гардэроб  7
Кіньце часнык ва ўнітаз на ноч. Эфект вас здзівіць 8
Расіянкі прыехалі адпачыць у Мінск — ад цэн у кафэ здарылася істэрыка 18
Аўтобусы спыніліся, людзям раздаюць лапаты: наступствы непагадзі ў Мінску 3
Супрацоўнік КДБ, якога выкрылі як адміністратара таксічных гомельскіх паблікаў, адрэагаваў на расследаванне «Флагштока» 14
Самае лайканае
У французскай пральні самабслугоўвання знайшлі беларускую мову 4
Стала вядома імя адміністратара таксічных гомельскіх паблікаў — расследаванне «Флагштока» 11
Лукашэнка зноў трымцеў 20
«Панічна баялася ехаць у Беларусь». Сястра ўкраінскага падлетка, якога вывезлі ў Расію, расказала, як вярнула брата на радзіму 3
Што значыць слова «ўбунту» і чаму яно важнае для беларусаў. Натхняльная гісторыя ад Маляваныча 4
Найбольш рэакцый
Расіянкі прыехалі адпачыць у Мінск — ад цэн у кафэ здарылася істэрыка 18
Супрацоўнік КДБ, якога выкрылі як адміністратара таксічных гомельскіх паблікаў, адрэагаваў на расследаванне «Флагштока» 14
Стала вядома імя адміністратара таксічных гомельскіх паблікаў — расследаванне «Флагштока» 11
Прыйшлі да Латушкі, Чалага. Масавыя ператрусы ў людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай апазіцыі 15
«Нас на*балі і вас на*буць». Жонкі мабілізаваных РФ апублікавалі жорсткую петыцыю. Але ёсць нюанс 7
Гарачыя тэмы
Расіянкі прыехалі адпачыць у Мінск — ад цэн у кафэ здарылася істэрыка 18
Аўтобусы спыніліся, людзям раздаюць лапаты: наступствы непагадзі ў Мінску 3
Супрацоўнік КДБ, якога выкрылі як адміністратара таксічных гомельскіх паблікаў, адрэагаваў на расследаванне «Флагштока» 14
«Усё, вы здраднікі». Прапагандысты заклікаюць забраць кватэру ў Алексіевіч і пазбавіць эмігрантаў спадчыны 12
«Панічна баялася ехаць у Беларусь». Сястра ўкраінскага падлетка, якога вывезлі ў Расію, расказала, як вярнула брата на радзіму 3
Што адбываецца з «Буслікам»? Беларускія сеткі з'ядаюць расіяне 4
Стала вядома імя адміністратара таксічных гомельскіх паблікаў — расследаванне «Флагштока» 11
Прыйшлі да Латушкі, Чалага. Масавыя ператрусы ў людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай апазіцыі 15
З якой дзяўчынай хлопцы больш ахвотна пазнаёмяцца? Псіхалагіня з Мінска правяла эксперымент на мільёны праглядаў 6
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх