Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Эканоміка
Фота 3 з 10
05.07.2022 / 08:57
Бел / Łac / Рус

Ад 20 да 100 адсоткаў у плюс. Як змяніліся цэны на тэхніку ў параўнанні з лютым 

Паглядзелі, як ад пачатку вайны змяніліся цэны на бытавую тэхніку і некаторыя іншыя тавары. І знайшлі пазіцыю, якая стала таннейшай.

Тэлевізары

Па стане на 4 ліпеня, самая танная прапанова на OLED тэлевізар LG, дыяганаллю 55 цаляў, складае 3999 рублёў (1540$). У студзені яго мінімальны кошт быў 3344 рублі, ці 1286 даляраў. Такім чынам, тэлевізар за гэты перяд падаражэў прыблізна на 20%, як у рублевым, так і ў валютным выражэнні. (Бягучы курс рубля адносна даляра амаль такі самы, як і ў лютым. Разлік вядзецца па курсе 2,6 рубля за даляр). 

Фота тут і далей: скрыншот з сайта onliner.by

Фота тут і далей: скрыншот з сайта onliner.by

Аднак плюс 20 адсоткаў да цаны — гэта яшчэ дробязі. Так, напрыклад, тэлевізар Samsung дыяганаллю 32 цалі, які ў лютым прадавалі па цэнах ад 824 рублёў (каля 315$), цяпер каштуе мінімум 1197 рублёў (460$). Прырост склаў 45% ад даваеннай цаны. 

Падобная сітуацыя з тэлевізарам Xiaomi, які дадаў у цане больш за 40 адсоткаў у параўнанні з лютым. Да пачатку вайны яго прадавалі за 1512 рублёў, ці 580$, цяпер яго можна набыць мінімум за 2139 рублёў (каля 790$).

Пральныя машыны

Адзначым, што значнаму падаражэнню падверглася не толькі бытавая тэхніка замежнай вытворчасці, але і рэчы з пазнакай «зроблена ў Беларусі».

Так, пральная машына ATLANT, якую ўзімку можна было набыць за 768 рублёў (каля 295$), зараз каштуе 1029 рублёў (каля 395$). Такім чынам, айчынная пралка падаражэла прыблізна на 34%.

Таксама на 34 адсоткі падаражэў і халадзільнік ATLANT, які зараз прадаецца па цэнах ад 870 рублёў супраць 650 пяццю месяцамі раней.

Крыху лепш выглядае сітуацыя з прадукцыяй беларускага брэнда GЕFEST. Напрыклад, варачная панэль, якая ў лютым каштавала 366 рублёў (каля 140$), цяпер выстаўлена за 438 рублёў, ці амаль 170 даляраў. Падаражанне ў параўнанні з лютаўскай цаной склала каля 20 адсоткаў.

Мабільныя тэлефоны

«Народны» iPhone 11 на 128 GB зараз можна набыць па цане ад 1900 рублёў (730$), у той час як у лютым гэты смартфон прадаваўся за 1695 рублёў (каля 650$). Прырост усяго 12,3%. 

Амаль не змянілася цана на iPhone 12 на 64 GB. У параўнанні з лютым прырост склаў усяго 50 рублёў. Цяпер гэты смартфон каштуе 2050 рублёў (каля 790$) замест 2000 пяццю месяцамі раней. 

У той жа час флагман ад Apple — iPhone 13 Pro на 128GB — увогуле патаннеў і цяпер дасяжны па цэнах ад 3180 рублёў (1223$). Узімку ён каштаваў на 14,5 рубля даражэй. 

Ноўтбукі

Ноўтбук Lenovo, які зараз каштуе 2297 рублёў (каля 880$), у лютым можна было купіць за 1920 рублёў (каля 740$). Такім чынам, прырост склаў амаль 20%.

Адна з мадэляў ноўтбука фірмы HP, якая зараз дасяжна па цане ад 3918 рублёў (каля 1500$), у лютым была выстаўлена за 2832 рублі (1100 даляраў). Прырост склаў каля 38 адсоткаў.

Маторныя алеі

Яшчэ адна група тавараў, на якую мы вырашылі звярнуць увагу, апроч тэхнікі, — маторныя алеі, якія ўжо некалькі месяцаў у дэфіцыце. 

Так, напрыклад, чатыры літры сінтэтычнага алею Shell Helix HX8 5W-40 цяпер прадаюцца па цэнах ад 150 рублёў (каля 58$), у той час як у лютым такі самы тавар прадавалі па 79 рублёў (каля 30$) за 4 літры. Амаль стоадсоткавае падаражанне.

Крыху менш вырасла цэна на расійскі «Лукойл». Чатыры літры Genesis Universal 5W-40 дадалі ў цане 75%: 39 рублёў (15$) у лютым супраць 68 (каля 26$) у ліпені.

Маторны алей Total 10W-40 да вайны прадавалі па 55 рублёў (21$) за 4 літры, цяпер мінімальны кошт у каталозе — 100 рублёў (38$).

Чытайце таксама: 

Ад унітазаў да аўтазапчастак. Якія тавары завозяцца ў Беларусь па шэрых схемах і колькі на гэтым зарабляюць пасярэднікі

Да канца ліпеня супраць Расіі і Беларусі могуць прыняць сёмы пакет санкцый

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
«Якія, бл…дзь, шэрыя схемы?!» Як беларусы ганяюць у Расію люксавыя еўрапейскія аўто ў абыход санкцый 4
У Мінск пачынае лётаць турэцкая авіякампанія
Даляр сёння патаннеў на паўтары капейкі
Як доўга трэба збіраць на кватэру ў нас і ў іншых краінах Еўропы — Беларусь на адным узроўні з Польшчай 6
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Зʼявілася новае відэа начнога пажару ў мінскім рэстаране
Свята-Елізавецінскі манастыр кожны месяц аплачвае аўтамабіль для расійскіх вайскоўцаў
Паглядзіце, якімі падарункамі ўзнагародзілі галоўнага трэнера футбольнай зборнай і яго памочніка
«Не баюся быць дрэннай дзяўчынкай». Алена Жалудок выпусціла новы кліп
Украінскія тэлеграм-каналы апублікавалі ВІДЭА з месца ліквідацыі Ківы 1
Бухвостаў, Вазняк і Калякін паспрабуюць стварыць новую партыю на базе марксізму 2
«Якія, бл…дзь, шэрыя схемы?!» Як беларусы ганяюць у Расію люксавыя еўрапейскія аўто ў абыход санкцый 4
Усяго патроху
Японскі гулец падпісаў рэкордны кантракт у гісторыі спорту. Ён большы за кантракты Месі ці Мбапэ
«Здаецца, з Мінска з’язджаюць усе». Як захаваць сяброўства праз межы? 3
Ці бяспечна вяртацца ў Беларусь праз Расію? 
Ці зможаце перакласці гэта на беларускую? ТЭСТ па прыказках і фразеалагізмах
Фота / Відэа
Башлыкевіч запісаў гарачую афішу да канцэрта. На музыку — толькі абутак і гітара ВІДЭА 2
«Праект» дэталёва прааналізаваў, калі Пуцін трымаў дыстанцыю з суразмоўцамі, а калі не. Але на высновы не наважыўся 6
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
У прадмове двойчы цытуецца Пуцін і ні разу Лукашэнка — рэцэнзія на хаатычныя мемуары Мясніковіча 31
Ці бяспечна вяртацца ў Беларусь праз Расію? 
Адну з галоўных роляў у серыяле «Слова пацана» выконвае беларуска. Вось хто гэта такая 18
«Праект» дэталёва прааналізаваў, калі Пуцін трымаў дыстанцыю з суразмоўцамі, а калі не. Але на высновы не наважыўся 6
«Абмяркоўвалі з нявольнікамі ChatGPT». Навуковец адседзеў за палітыку, а цяпер будзе зарабляць у ІТ $100 тысяч на год 7
Самае лайканае
«Гэта цікавы досвед, бо я быў і з таго боку, і з таго». Былы брэсцкі следчы, які стаў палітвязнем, расказаў пра сістэму знутры і звонку 5
«Абмяркоўвалі з нявольнікамі ChatGPT». Навуковец адседзеў за палітыку, а цяпер будзе зарабляць у ІТ $100 тысяч на год 7
«Мне трэба быць з хлопцамі». Дзяніс Урбановіч пасля пяці раненняў вярнуўся на фронт 3
Цікавасць да рускай мовы ўпала ва ўсім свеце 18
У Чэхіі прапанавалі «крывавыя» варыянты формы для выступлення беларусаў і расіян на Алімпіядзе 33
Найбольш рэакцый
Банды 90-х. Як выглядалі ўдзельнікі беларускіх злачынных груповак ШМАТ ФОТА 25
Затрыманы за дыверсію ў расійскім тунэлі беларус — шматдзетны бацька, які не змаўчаў у 2020-м 19
Бондарава назвала членаў урада п*дарасамі 24
З якога раёна, чушпан? Што за серыял «Слова пацана», які рве рэйтынгі 38
«А калі табе ў**аць па галаве?» Дзяўчына прыехала ў Беларусь замяніць пашпарт — і апынулася за кратамі. Вось яе гісторыя 23
Гарачыя тэмы
У прадмове двойчы цытуецца Пуцін і ні разу Лукашэнка — рэцэнзія на хаатычныя мемуары Мясніковіча 31
Адну з галоўных роляў у серыяле «Слова пацана» выконвае беларуска. Вось хто гэта такая 18
Затрыманы за дыверсію ў расійскім тунэлі беларус — шматдзетны бацька, які не змаўчаў у 2020-м 19
Бондарава назвала членаў урада п*дарасамі 24
Міністр абароны Хрэнін прыватызаваў апартаменты ў цэнтры Мінска. Вядома, з рублёвай растэрміноўкай 16
З якога раёна, чушпан? Што за серыял «Слова пацана», які рве рэйтынгі 38
«А калі табе ў**аць па галаве?» Дзяўчына прыехала ў Беларусь замяніць пашпарт — і апынулася за кратамі. Вось яе гісторыя 23
У цэнтры Мінска загарэўся бар, людзі ў паніцы выбягалі на вуліцу 8
Рамана Пратасевіча ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў» 6
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх