«На днях зайшла ў краму і войкнула. Вялікую ўпакоўку памперсаў для свайго малога пастаянна купляла за 62 рублі. Яны ўвесь час былі на акцыі, у прынцыпе, як і іншыя падгузнікі.

Выбар у такім плюс-мінус дыяпазоне цэн быў заўсёды. Учора заходжу — 150 рублёў!

І проста наогул няма нічога на акцыі, нават самых кепскіх памперсаў. У тры разы паднялася цана! А мне дзве такія ўпакоўкі патрэбныя на месяц. На які сегмент людзей яны разлічваюць?» — абураецца маладая мама.

Яна зазначае, што ёсць памперсы і таннейшыя. Але яны горшыя па якасці, працякаюць, таму эканоміі грошай не будзе.

«Тут нагадаю, што дзіцячыя [выплаты] цяпер 530 рублёў. Акрамя падгузнікаў, яшчэ патрэбная сумесь. Вось і прыкіньце, падлічыце. У выніку знайшла на дастаўцы ўпакоўку за 55 рублёў. І ўжо забрала. Роўна такія ж памперсы, што і тыя, якія каштавалі 150 рублёў. Слоў няма…»

Увогуле, жанчына збіраецца стаць донарам, каб мець дадаткова грошай.

«Памперсы сталі апошняй кропляй, пасля якой вырашыла здаваць кроў. Таму што пакуль з немаўляткам на руках і яго рытмам росту падпрацоўку сабе дазволіць не магу. Яшчэ і мужа падбіваю. Выйдзе ад донарства 280 рублёў з дваіх раз на два месяцы», — піша жанчына.

Клас
4
Панылы сорам
16
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
22
Абуральна
8

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Хрушч / Адказаць
04.07.2022
Вось памперсную тэму слаба разумею. Гадую чатырох, зарабляю няблага, але памперсы заўсёды былі як камфорт, без каторага і абысьціся можна. Асабліва калі, як я, на ўдалёнцы ці зь дзіцём у адпачынку. Пралька ёсьць, улетку без штаноў на лецішчы можна пабегаць, па вялікаму яно ў адзін і той жа час ходзіць, можна і над гаршчком патрымаць. Заадно да рэжыму прывучыш. Ну ежа - зразумела. А памперсы для паездак, ці хваробаў, калі рэжым зьлятае, ці іншых аўралаў. На год два-тры пачакі на аднаго з запасам хапала. Вырасталі хутчэй чым пачак сканчаўся, дык аддавалі знаёмым. Дарэчы яшчэ і шматразовыя памперсы ратавалі.
0
Inte / Адказаць
04.07.2022
Нас кормят хорошо. Я могу ещё сдавать кровь.
Вчера кровь не пошла - крыса съела мою пайку (С)
1
Инга / Адказаць
04.07.2022
Совет который никто не послушает - Кормите грудью, изучайте тему высаживания. У меня есть деньги на смесь и памперсы, но я практикую вышеописанное. Полезно и для мамы и малыша. А деньги лучше потратить на свою фин. безопасность - переобучение, переезд в другую страну.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру