Справу разглядала суддзя Юлія Вяршыніна, паведамляе «Вясна».
Пра Чэкеля вядома, што да затрымання ён працаваў на чыгунцы, з месца працы ў суд прадстаўленая станоўчая характарыстыка.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Аляксей Чэкель пакінуў два абразлівыя каментарыі пад пастамі пра Аляксандра Лукашэнку ў групах «Вікінг» і «Мая краіна Беларусь».
Суд палічыў змякчальнымі абставінамі наяўнасць у абвінавачанага на выхаванні непаўналетняга сына.
Суддзя Вяршыніна прызнала віну Чэкеля даказанай і прысудзіла яму пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на паўтара года.





