Аляксандр Прушынскі на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Восень 2020 года

Граф Прушынскі — сын вядомага польскага паэта і дыпламата Ксаверыя Прушынскага. Ён нарадзіўся на Гарадзеншчыне, у вёсцы Рагозніца цяперашняга Мастоўскага раёна. Аднак пасля Другой сусветнай вайны і ўсталявання ў Заходняй Беларусі савецкай улады разам з сямі'ёй пакінуў радзіму. Жыў у Францыі, ЗША, Канадзе. 

У 1990-я вярнуўся ў Беларусь і нават хацеў балатавацца ў прэзідэнты на першых выбарах 1994 года, аднак у рэгістрацыі яму было адмоўлена з-за адсутнасці на той момант беларускага грамадзянства. 

У 2015 годзе зноў хацеў удзельнічаць у выбарах, але ЦВК адмовіла яму ў рэгістрацыі, і гэтым разам зноў па фармальных прычынах. Хоць грамадзянства ён да таго часу ўжо атрымаў.

Аляксандр Прушынскі быў праціўнікам рэжыму Лукашэнкі, за што яго шмат разоў затрымлівалі і арыштоўвалі, ён атрымліваў штрафы за ўдзел у мітынгах. Рэгулярна выходзіў на пратэсныя акцыі і ў 2020 годзе.

Мабыць, Аляксандр Прушынскі адзіны нашчадак колішняй мясцовай арыстакратыі, які пасля набыцця Беларуссю незалежнасці вярнуўся на радзіму продкаў і спрабаваў нешта для яе рабіць. І ўжо адным гэтым ён увайшоў у гісторыю.

Чытайце таксама:

87-гадовага графа Прушынскага шэсць гадзін пратрымалі ў міліцыі за раздачу ўлётак

Проста Прушынскі

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
Сумна
40
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
разэта / Адказаць
04.07.2022
Ну вось так і бывае. Сыны Беларусі кладуць сваё жыццё за яе. Вечная памяць і вялікі дзякуй. Усе сыны сваёй Радзімы будуць жыць у стагоддзях, а ея ворагі ня знойдуць пакою нават пасля сваё смерці. Вечная памяць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру