Фота: Air New Zealand

Авіякампанія Air New Zealand распрацавала адпаведную канцэпцыю пад назвай Skynest. Згодна з ёй на новых самалётах кампаніі Boeing 787 Dreamliner цяпер з’явіцца па шэсць капсул у поўны рост для сну. З камфортам задрамаць у эканом-класе можна будзе пачынаючы з 2024 года, піша CNN.

У кожнай капсуле будзе падушка, пасцельная бялізна, навушнікі, святло для чытання, USB-порт і асобная вентыляцыя. У самалёце паставяць па тры капсулы ў два шэрагі.

Каб на 4 гадзіны адасобіцца ў капсуле, пасажыр павінен будзе заплаціць дадатковы кошт да білета эканом-класа. Адзін стандартны цыкл сну займае 90 хвілін, і за 4 гадзіны пасажыр паспее прайсці цалкам тры такія цыклы. Пасля кожнай сесіі ў капсуле будуць замяняць пасцельную бялізну.

Air New Zealand прапануе карыстальнікам адны з даўжэйшых рэйсаў на планеце, таму можна чакаць, што з’яўленне капсул для сну пасажыры кампаніі ўспрымуць з удзячнасцю. Напрыклад, у верасні гэтага года кампанія запускае прамы рэйс паміж новазеландскім Оклендам і Нью-Ёркам, які, меркавана, можа заняць 17 гадзін. У такім выпадку новы рэйс стане самым доўгім сярод усіх рэгулярных пасажырскіх рэйсаў у свеце.

Прафесійная падарожніца распавяла, як збірацца ў паездкі і якія тры рэчы абавязкова ўзяць з сабой

Чатыры незвычайныя авіякампаніі, якія насамрэч існавалі

Клас
11
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру