Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кіно
Фота 2 з 4

Эмбер Хёрд і Джоні Дэп. Фота: AP

05.07.2022 / 17:44
Бел / Łac / Рус

«Гэты дзень вы запомніце, бо ледзьве не злавілі Капітана Джэка Вераб'я!» Джоні Дэп вяртаецца ў франшызу пра піратаў? 1

У жыцці Джоні Дэпа 2022 год можа стаць адным з самых паспяховых ды шчаслівых. Пасля адводу ўсіх прэтэнзій з боку былой жонкі Эмбер Хёрд акцёр ідзе на другую перамогу запар. Студыя «Дыснэй» прапануе Джэку Вераб'ю вярнуцца на капітанскі масток «Чорнай Пярліны». Высвятляем, калі чакаць грандыёзнага ўз'яднання.

За вяртанне ў свет піратаў студыя «Дыснэй» гатовая прапанаваць Дэпу 300 млн даляраў. Фота: Disney

Але ж у гісторыі піратаў Карыбскага мора пастаўлена кропка!

Так разважаюць выключна тыя гледачы, што ў 2017-м пакідалі залю з першымі радкамі тытраў. Шчаслівая развязка быццам падводзіла выніковую рысу пад эпапеяй з пяці паўнавартасных стужак. Аднак самым цярплівым фанатам пасля заканчэння саўндтрэка ды пераходу экрана ў цемру раптоўна вылятаў бонус — сцэна, што рабіла фінал адкрытым. Мроі Уіла ў абдымках Элізабэт перарываліся з'яўленнем ценю Дэві Джонса. І нават калі рэчаіснасць даводзіла галоўнаму герою, што кашмар існаваў толькі ў сне, плямы вады ды ракавінкі побач з ложкам намякалі ўсяму свету на зусім іншы стан рэчаў.

У студзені ж 2022-га планы ўладальнікаў франшызы па распрацоўцы новага эпізоду сталі ўсё часцей «выцякаць» у медыя. Спачатку Кая Скадэларыя пацвердзіла, што яе гераіня Карына Барбоса (дачка знакамітага пірата-капітана) зноў гатуецца да баявых дзеянняў. А пасля перасталі хаваць імя сцэнарыста шостай серыі. Ім стаў аўтар амаль усіх папярэдніх канцэптуальных перыпетый сусвету піратаў Тэд Эліят.

Ёсць разуменне і адносна кірунку, куды «Дыснэй» прагне развярнуць ход аповяду. Пракачваць «фемінінны» канцэпт зараз прадуктыўна не толькі з медыйнага, але і з палітычнага пункту гледжання. Таму не дзіва, што па кастынг ужо звярталіся да галоўнай Харлі Куін сусвету DC Comics Марго Робі, каб зрабіць яе альтэрнатыўным хэдлайнерам фільма. Да таго ж перазаключэнне кантрактаў з вядучымі актрысамі праекту таксама было ў прыярытэце кінастудыі.

Дык якім бокам тут Дэп? Яго ж увогуле выгналі з «Піратаў»!

Заява, магчыма, гучная, але недалёкая ад ісціны.

У 2018-м — пасля 15 год сумеснай працы — «Дыснэй» разарваў стасункі з галоўнай зоркай праекту. Яго праблемы з алкаголем, судовыя абвінавачванні ў хатнім гвалце ды псіхічныя праблемы прывялі да таго, што акцёра выкраслілі з галівудскага жыцця цалкам. Гарантаваная роля ў «Піратах» абнулілася, як і прапанова здымак у «Фантастычных істотах» па кнізе Джаан Роўлінг.

Да таго ж агенту Дэпа перасталі тэлефанаваць з разлікам на перспектыву — артыкул Хёрд, надрукаваны ў The Washington Post, у вачах людзей зрабіў з прыгажуна сапраўдную пачвару. І ў Джоні меўся мізэр перспектыў аднавіць рэпутацыю.

Эмбер Хёрд і Джоні Дэп. Фота: AP

Эмбер Хёрд і Джоні Дэп. Фота: AP

Тым не менш пераход суда на бок Дэпа ў юрыдычных змаганнях з Эмбер раптоўна перакуліў сітуацыю з ног на галаву. Акцёр не толькі ўзбагаціўся на мільёны даляраў (годны прыбытак, калі ўлічыць яго страты з-за разарваных кантрактаў), але і вымусіў студыі перагледзець палітыку ўзаемных стасункаў. Той жа «Дыснэй» зараз адчувае сябе вінаватым у паспешных высновах ды кадравых рухах.

Да таго ж кавід ды яго фінансавыя наступствы негатыўна адбіліся на балансе кінастудыі. І тая мроіць за кошт перазапуску «Піратаў» адным стрэлам забіць двух зайцоў — і з Дэпам замірыцца, і касавыя зборы пакласці ў кішэню. Да таго ж ўласны медыйны рэйтынг пасля такога «рэюніану» зноў відавочна пойдзе ўгару.

А што сам Дэп? Ужо гатовы вяртацца ў кіно?

Напрыканцы чэрвеня прадстаўнікі акцёра абверглі чуткі пра вяртанне Джоні на капітанскі масток «Чорнай Пярліны». Маўляў, эмацыйна акцёр пакуль не аднавіўся — і нават ганарар у 300 млн даляраў яго не вабіць. Аднак шэраг рухаў вакол яго асобы і франшызы падказваюць, што супраціўляцца прапанове зноў стаць Джэкам Вераб'ём будзе вельмі складана.

Грошы — самая відавочная з прычын. Бо фінансавая страты апошніх гадоў вымагаюць ад Дэпа яшчэ раз-другі з'явіцца на здымачных пляцоўках, хай сабе 59-гадовы акцёр ужо і не такі працаздольны. Акрамя таго, вобраз Вераб'я — найулюбёнейшы ў кар'еры Дэпа. І кідаць яго без апошняга паклону той не хацеў бы.

Паралельна штурхаюць «Піратаў» на былыя рэйкі і ключавыя ўдзельнікі праекта. У прыватнасці прадзюсар Джэры Брукхаймер. Яшчэ ўвесну ён звяртаўся да студыі «Дыснэй», каб вярнуць Дэпа ў справу, аднак атрымаў адмову. Зараз жа ён робіць новыя захады па рэалізацыі ідэі. І мае моцныя пазіцыі — не толькі таму, што акцёр адбіўся ад нападак Хёрд, але і з поспехаў уласнай кар'еры.

У свае 78 Брукхаймер перазапусціў «мёртвую» франшызу «Тop Gun» праз сіквэл «Maverick» з такім жа «мёртвым» у апошнія гады Томам Крузам. На «Дыснэі» засталіся ў захапленні ад вынікаў «рэанімацыі» — і прагнуць такога ж поспеху з «Піратамі».

Фота: Disney

Фота: Disney

Дарэчы, пра саму кінастудыю. Каб канчаткова запэўніць Дэпа ў шчырасці свайго каяння, яны абяцалі зрабіць ахвяраванне «велізарнай сумы» ў любы дабрачынны фонд, які абярэ акцёр. Да таго ж уладальнікі франшызы заахвочваюць партнёраў Джоні па здымачнай пляцоўцы да перамоў. Дакладней, да матывацыі акцёра зноў далучыцца да праекта пад лозунгам «Без Дэпа не існуе «Піратаў».

Ідэя, канешне, крывадушная, калі згадаць, што яшчэ два гады таму абмяркоўвалася ператварэнне Вераб'я ў Джэймса Бонда. То-бок, захаванне імя ды стылістыкі героя пры ўвасабленні ў яго новага акцёра. Аднак сёння пра гэтыя планы «Дыснэй» намагаецца не згадваць, а ўхваляе спічы, напрыклад, Кевіна МакНэллі. Містэр Гібс у «Піратах», а ў рэальным жыцці адзін з сяброў Дэпа, з размовы ў размову паўтарае пра немагчымасць існавання Вераб'я без свайго адзінага альтэр-эга.

Містэр Гібс ды Капітан Джэк Верабей. Скрыншот: Disney

Містэр Гібс ды Капітан Джэк Верабей. Скрыншот: Disney

Цікава, што ў свае часы без гэтай ролі засталіся Джым Керы (быў заняты ў фільме «Брус усемагутны»), Х'ю Джэкман (прадзюсеры не паверылі ў харызму), Мэцью Макконахі (не прайшоў у шорт-ліст на пробы) ды Роберт дэ Ніра (не паверыў у поспех франшызы).

Але зараз ніводная з зорак не праяўляе цікавасці да Джэка Вераб'я, бо лічыць немагчымым перакрыць Дэпа ў гэтай іпастасі. Адносна ж ператварэння Марго Робі ў лідара праекта ёсць сумневы ўжо ў босаў «Дыснэя».

Дык калі новы фільм выйдзе ў пракат?

Пакуль таймлайн такі: у 2023-м распачаць здымкі, у 2025-м запусціць стужку ў пракат. Паралельна ідзе распрацоўка двух сцэнароў: адзін з Марго Робі, адзін без.

Першы, хутчэй за ўсё, дасць актрысе максімум волі як дачцэ Джэка Вераб'я, тады як Дэп будзе выкарыстоўвацца больш для сувязі розных сюжэтных нітак. Для натуральнай інтэграцыі жаночага персанажа ў франшызу «Дысней» запрасіў пісьменніцу Крысціну Ходсан — дзяўчаты ўжо працавалі разам у «Драпежных птушках», стужцы-папярэдніцы «Атраду самагубцаў».

Другі ж варыянт скрыпту можа прадугледжваць больш моцны ўплыў Вераб'я на свет «Піратаў», аднак для гэтага трэба, каб той цалкам аднавіў адносіны з «Дыснэем». У Галівудзе кажуць, што пасля заканчэння працэсу Дэп — Хёрд студыя даслала акцёру велізарны кошык кветак ды цёплы ліст з віншаваннямі. Аднак як паставіўся Джоні да гэтага прэзенту, пакуль невядома.

Раней Дэп казаў, што не адновіць супрацу з «Дыснэем», нават калі тыя дашлюць яму ў падарунак мільён альпак. Але, як кажуць, з часам загойваюцца нават самыя балючыя раны. Тым больш, калі справа тычыцца такога супергероя, як Капітан Джэк Верабей.

Фекаліі ў ложку, рэальныя. Як Джоні Дэп выйграў суд з экс-жонкай, які ўскрыў шмат непрыгожага

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
«Анатомія падзення»: фільм-пераможца Канскага кінафестывалю даследуе жыццё пары, у якім не ўсё так адназначна 3
Найлепшым фільмам Канскага кінафестывалю стала «Траекторыя падзення» 1
Такешы Кітана супраць усіх. Фільм «Kubi» («Шыя») — жорсткая разня, у якой ніхто не варты спачування 1
Акцёры фільма «Рамэа і Джульета» прайгралі пазоў, пададзены з-за сцэны з агаленнем 1
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
0 0
Жар / Адказаць
05.07.2022
Столькі нюансаў ды падрабязнай валтузьні з тым вераб'ём вакол банальнага дзіцячага кіна. Асабліва пра мільёны важная інфа прайшла, чым больш мільёнаў, тым большы мастацкі ўзровень кінапрадукцыі бачны, нават у яшчэ няскончанага праекта.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
«Гэта не пра нас — стылісты, візажысты…» Качанава расказала, адкуль у яе такі непаўторны стыль
У Кіеве афіцыйна пацвердзілі ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў прымусовым перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей
Затрымалі чалавека на польска-беларускай мяжы
«Камісія па ўцекачах» пачала кейсы спартсменаў, якія спачатку не падтрымалі гвалт, а пасля «раскаяліся»
Стала вядома, як сын чыноўніка, блізкага да Пуціна, уцёк з-пад хатняга арышту ў Італіі
У Мінску збіраюцца ўзаконіць «самавольныя» кветнікі, за якія цяпер маюць штрафаваць
Універсальная вакцына супраць грыпу становіцца ўсё больш рэальнай
Усяго патроху
Чыж купіў бізнэс у Віктара Дробыша 1
Чым запомніўся былы гродзенскі мэр, якога цкавалі ў тэлеграм-каналах лукашысты 5
Беларускія памежнікі ласкава запрасілі ўкраінскіх калег на беларускі боршч. З’едлівы тролінг паміж пагранічнікамі дзвюх краін працягваецца ВІДЭА 7
Расія ўпершыню страціла на вайне ва Украіне камандны пункт ЗРК С-400. Гэта адна з найбольш важных частак сістэмы 3
Фота / Відэа
Маці палітвязня, загадчыцу кафедры юрфака БДУ, паклікалі на судзейскае свята, але абрэзалі на выніковых фота  1
Аўстрыйскі «Райфайзэн» спыняе супрацоўніцтва з беларускімі банкамі са жніўня — крыніцы 16
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Каля манумента «Тры сястры» на сутыкненні межаў Украіны, Беларусі і Расіі прагучаў магутны выбух 8
Да гадавіны трагедыі на Нямізе: праклён скульптара Інькова 5
Затрымалі дырэктара маркетынгавага агенцтва Андрэя Гусарава 1
Анатоль Лапо: генерал, які атрымаў трыццаць срэбранікаў 16
Польшча закрыла мяжу для прычэпаў на беларускіх і расійскіх нумарах — як гэта адаб'ецца на Беларусі? 4
Самае лайканае
Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў  63
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Еўрапейскім судзе патрабавалі зняць з іх санкцыі. Не атрымалася 8
Вайна прыйшла на Рублёўку. У эпіцэнтры атакі дронаў апынуліся маёнткі пуцінскай эліты 5
«Гэта неверагодны цуд». Ва Украіне двухгадовая дзяўчынка чацвёра сутак правяла адна ў лесе і выжыла 4
Беларуска паправілася да памеру XL — і стала паспяховай мадэллю: «Калі важыла 50-60 кілаграмаў, мяне называлі тоўстай» 11
Гарачыя тэмы
Да гадавіны трагедыі на Нямізе: праклён скульптара Інькова 5
Польшча закрыла мяжу для прычэпаў на беларускіх і расійскіх нумарах — як гэта адаб'ецца на Беларусі? 4
Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў  63
Нямецкі мільярдэр, які пяць гадоў таму знік у Альпах, знайшоўся ў Маскве 2
Палітвязень, які рэзка адказаў Васкрасенскаму, расказаў, як у турме перасякаўся з Пальчысам і як кадэбісты браніравалі столікі на Хрышчаціку 6
«Я разумею, чаму яны не паціскаюць нам рукі. Яна не заслужыла, каб яе так праводзілі з корта». Сабаленка пра тое, што трыбуны асвісталі Касцюк 7
15-секунднае відэа з мінскага метро шакавала амерыканцаў. Твіт з ім сабраў 5 мільёнаў праглядаў 95
У англійскую Прэм'ер-лігу выйшаў клуб-сенсацыя «Лутан Таўн». Паглядзіце, на якім стадыёне ён гуляе 7
Вось як памянялася французскае грамадства. Тое самае чакае грамадства беларускае? 16
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх