Іна Валасевіч кажа, што за першыя месяцы вайны змянілася ўяўленне ўкраінцаў пра тое, колькі часу можа доўжыцца вайна, але не змяняецца ўпэўненасць у перамозе Украіны, нягледзячы на тактычныя перамогі ці паражэнні на фронце. «Небывалае адзінства для ўкраінцаў», — кажа сацыёлаг.

Info Sapiens пасля пачатку вайны праводзіць тэлефонныя апытанні ўкраінцаў. Выключэнне складаюць бежанцы (8% дарослага насельніцтва, па ацэнцы суразмоўцы) і ўкраінцы на часова акупаваных тэрыторыях, дзе не працуюць украінскія аператары мабільнай сувязі (у тым ліку Марыупаль і Херсон).

Сацыёлаг распавяла, што да вайны 30-40% украінцаў былі гатовыя саступіць Крым і Данбас. Цяпер 90% украінцаў — супраць гэтага. На думку сацыёлага, людзі зразумелі, што гэтыя саступкі прывядуць да далейшых бясконцых саступак расіянам. Цяпер украінцы гатовыя змагацца.

Паводле даных Валасевіч, 80% апытаных украінцаў перасталі размаўляць з блізкімі сваякамі або сябрамі ў Расіі.

Сацыёлаг кажа, што на яе вялікае ўражанне зрабілі даныя беларускіх сацыёлагаў пра тое, што 85% беларусаў супраць уступлення Беларусі ў вайну. І што гэтыя лічбы шырока ва Украіне не вядомыя.

Лічбы, якія кажуць пра тое, як змянілася стаўленне ўкраінцаў да беларусаў пасля пачатку вайны, падчас эфіру не прагучалі. Аднак сацыёлаг сказала, што

негатыўнае стаўленне ўкраінцаў да беларусаў у тры разы ніжэйшае, чым да расіян (да беларусаў стаўленне больш складанае). Да немцаў і французаў, паводле яе слоў, стаўленне не нашмат лепшай, чым да беларусаў.

Да вайны прарасійскіх грамадзян ва Украіне было 15-20%, цяпер такіх 2%.

Клас
8
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
ales / Адказаць
04.07.2022
PER ASPERA AD ASTRA !
6
RLB / Адказаць
04.07.2022
ales, пакуль што "вільна"-нацыская Украіна стараниями мярзотнікаў ва ўладзе і іхных заходніх "сяброў" ляціць у прорву без шанцаў вяртаньня да таго, што было. 
А замест прапагандыскай лухты лепш паслухайце разважаньні Арэстовіча 2-х гадовай даўніны, напрыклад, гэта : Арестович: "Иная Украина" 3/6. Будущее Украины: как и почему.
0
stop russian fascism, stop ruscism / Адказаць
05.07.2022
RLB, яшчэ адзін zігануты рупар рашысцкай прапаганды, якая ўжо пераплюнула фашыстоўскую. Ідзі на белту кудахтай
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру