105 чалавек з максімальным балам па матэматыцы — амаль у 4 разы больш, чым было ў мінулым, 2021 годзе. Тады было толькі 26 выдатнікаў з 32,2 тысячы зарэгістраваных. Сёлета матэматыку здавалі 33,8 тысячы абітурыентаў.
4 ліпеня абітурыенты здавалі геаграфію, а наперадзе ў іх засталося толькі ЦТ па сусветнай гісторыі.
Сертыфікаты асноўнага этапу ЦТ абітурыентам пачнуць выдаваць з 14 ліпеня.
Чытайце таксама:
На 100 балаў ЦТ па беларускай мове здалі 67 чалавек, па рускай — 43





