Чалы папрасіў Ціханоўскую распавесці гісторыю, якую яму распавёў знаёмы, як на адной з сустрэч Зяленскі «ледзь не бегаў» ад Святланы Георгіеўны.

Ціханоўская сказала, што разумела Зяленскага, што чалавек не хоча афіцыйна з ёй сустракацца, таму што, відаць, для яго былі рызыкі, «напэўна, ужо тады былі нейкія перадумовы, што ваенныя дзеянні могуць пачацца».

Але ёй было вельмі важна на гэтым агульным мерапрыемстве падысці і падзякаваць.

«Я ведала, колькі беларусаў зʼехала ва Украіну і што іх прынялі з распасцёртымі абдымкамі, і мне было важна падысці і сказаць: «Дзякуй за дапамогу беларусам». Я сказала, што мне не патрэбна фатаграфія, проста вялікі вам дзякуй. І ўсё. І пайшла. Не тое, каб ён прама бегаў ад мяне. Я яго разумела. Я за ім не ганялася».

Сяргей Чалы адказаў, што цяпер думае над гэтым «хітрым пераключэннем рэгістраў» з маральнага — «мы вядзем барацьбу сусветнага дабра з сусветным злом, усе нам павінны дапамагаць» на «рэал палітык».

І ён распавёў свой лайфхак на мараль і рэал палітык.

Ва ўкраінцаў ёсць такое любімае пытанне — лакмусавая паперка, якая распавядае пра суразмоўцу ‒ чалавек адказвае ў рэчышчы рэал палітык, узважвання выдаткаў або ён адказвае па каштоўнасцям.

«Украінцы пытаюцца: чый Крым? І, вядома, можна адказаць, што ён украінскі, і дадаць нешта накшталт, але мы разумеем, хто яго кантралюе, па факце ён расійскі і г. д.

У мяне ёсць абсалютна люстраное пытанне для ўкраінцаў: хто прэзідэнт Беларусі?

Чаму я два гэтыя пытанні стаўлю побач? Таму што яны пра адно і тое ж», — сказаў Чалы.

Клас
357
Панылы сорам
27
Ха-ха
18
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
12

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

11
Жирность 6,0% / Адказаць
04.07.2022
Чалому за этот вопрос респект!
Потому что я и вся моя семья голосовали за Светлану. И если кто угодно не уважает мой выбор, выбор большинства беларусов - он уподобляется самоназначенному в Дроздах. Она - мой и наш президент. Ни кто иной. Так потому пусть либо украинцы уважают наш выбор и нашего президента, либо пусть идут искать место рядом с руским кораблем.
24
Хутарскі / Адказаць
04.07.2022
Ні аб чым.
23
хто прэзідэнт Беларусі? / Адказаць
04.07.2022
Ціпа, украінцы павінны сказаць што прэзідэнт Ціханоўская ? Тады гэта падмена паняццяў. Ціханоўская не аб'явіла сябе прэзідэнтам, а украінцы аб'явілі Крым украінскім яшчэ 70 гадоў таму. Праблема Ціханоўскай у тым, што за тыдзень да вайны яна параіла беларусам, што пыталіся пра акупацыю Беларусі не рабіць з Расіі ворага, і ўвогуле акупацыі Беларусі няма, але на 23 вайны (!) аб'явіла аб акупацыі. Тармазнутасць гэтай каманды ўражвае. І калі даля немцаў гэта пракатвае, то украінцы глядзяць на гэта і не разумеюць навошта ім сустракацца і вырышаць нейкія сур'ёзныя пытанні, калі сёння адно, а заўтра іншае.
Паказаць усе каментары/ 48 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру