Фота: pro100news.info 

«Іран вымушаны змяншаць кошт сваёй і без таго таннай нафты яшчэ больш, паколькі галоўны саюзнік атрымлівае вялікую апору на ключавым кітайскім рынку. Кітай стаў важным кірункам для расійскай нафты, паколькі Масква імкнецца захаваць плыні пасля наступстваў яе ўварвання ва Украіну. Гэта прывяло да ўзмацнення канкурэнцыі з Іранам», — адзначае агенцтва.

«Адзіная канкурэнцыя паміж іранскімі і расійскімі барэлямі можа ўзнікнуць у Кітаі, што будзе цалкам на карысць Пекіну», — сказаў Вандана Хары, заснавальнік Vanda Insights у Сінгапуры.

«Гэта таксама, верагодна, прымусіць вытворцаў з Персідскага заліва занепакоіцца, убачыўшы, што іхнія каштоўныя рынкі захопленыя сырой нафтай са значнымі зніжкамі», — дадаў ён.

Зніжка на іранскую нафту па эталоннай марцы Brent складала 10 даляраў за барэль. Да пачатку ўварвання РФ ва Украіну і санкцый у дачыненні да расійскай нафты іранская нафта прадавалася з дысконтам ад 4 да 5 даляраў, дадае Bloomberg. Пры гэтым, са слоў трэйдараў, больш танная нафта з Ірана павінна канкураваць з пастаўкамі расійскай Urals, якія прыбудуць на рынак Кітая ў жніўні 2022 года.

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру