Справу супраць журналіста 13 ліпеня пачне разглядаць Брэсцкі абласны суд, паведамляе БАЖ.

Юрыя Ганцарэвіча затрымалі ў маі з-за таго, што ён фатаграфаваў расійскую вайсковую тэхніку і дасылаў здымкі ў незалежныя медыя. Паколькі раней улады прызналі вядучыя беларускія незалежныя медыя «экстрэмісцкімі фармаваннямі», то журналіста абвінавацілі менавіта ў садзейнічанні такому «фармаванню».

Праваабаронцамі Юрый быў прызнаны палітзняволеным.

Юрыю Ганцарэвічу 23 гады, родам ён з Мікашэвічаў. Раней супрацоўнічаў з інтэрнэт-выданнямі ў Лунінцы і Брэсце. Апошнім часам Юрый працаваў для баранавіцкага незалежнага выдання Intex-press, дзе ў асноўным выконваў абавязкі фатографа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна
6

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру