Фота: pixabay.com

Аптымальнай тэмпературай у спальні лічыцца 18—20 градусаў па Цэльсію, а што рабіць, калі тэмпература ў нашай кватэры даходзіць да 30 градусаў?

Кандыцыянер — гэта тое, пра што многія з нас толькі мараць, а гучны вентылятар побач з ложкам, хутчэй, перашкаджае. Але ёсць дробязі, якія мы можам дадаць у наша паўсядзённае жыццё, каб істотна палепшыць якасць сну летам.

1. Не спаць голым

Хоць адзін з першых парываў, калі пакой, у якім мы спім, ператвараецца ў сауну, — гэта зняць вопратку, эксперты кажуць, што гэта можа быць контрпрадуктыўным. Чаму? Калі мы не ў піжаме, пот, які з'яўляецца на нашым целе, проста застаецца на ім і не ўбіраецца тканінай. Лепш выкарыстоўваць баваўнянае альбо іншае адзенне, якое ўбірае вільгаць. Калі вашыя любімыя піжамы зробленыя з поліэстэру, трэба з імі развітацца на летні сезон!

2. Рабіце лёгкія практыкаванні

Канечне, практыкаванні, калі мы ледзь можам дыхаць, — гэта не наша мара. Эксперты, аднак, сцвярджаюць, што выкананне некалькіх практыкаванняў перад сном прывядзе да нязначнага павышэння тэмпературы цела, што ўрэшце станоўча паўплывае на павольны сон, трэцюю яго фазу, якая характарызуецца недахопам фізічных нагрузак і цяжкасцю з абуджэннем. Мы проста лепш спім!

3. Мяшкі з лёдам

Хаця мы не раім праводзіць з імі ўсю ноч (каму спадабаецца раніцай прачынацца ў лужыне вады?), перад сном варта схадзіць за пакетамі з лёдам. Кампрэс з лёду, укладзены ў тканіну, неабходна прыкладваць да такіх месцаў, як запясці, шыя, костачкі, а таксама пад каленямі. Прыклаўшы халодны кампрэс да гэтых месцаў, мы зможам астудзіць усё цела.

4. Падумайце пра змену прасціны

Як і ў выпадку з піжамай, надзвычай важны матэрыял, з якога зробленая наша пасцельная бялізна. Лепш выкарыстоўваць лёгкія матэрыялы, што прапускаюць паветра (напрыклад, бавоўну або лён). І памятайце, што «менш — гэта лепш», таму трэба прыбраць усе непатрэбныя слаі з сябе.

5. Піце ваду!

Гучыць лагічна, праўда? Між тым летнімі начамі мы часта цягнемся і да халоднага алкаголю. Аднак дактары папярэджваюць, што трэба спыніць ужыванне алкаголю за чатыры гадзіны да сну, інакш можна прачнуцца цалкам абязводжаным сярод ночы.

Чытайце таксама:

Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць

Плакаць — карысна, але рабіце гэта правільна

Дадайце гэта ў пральную машыну — атрымаеце ваў-эфект

Клас
29
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру