Адзначаецца, што еўрапейская арганізацыя адрэагавала на рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта і Міжнароднай федэрацыі настольнага тэніса. Таксама яна спасылаецца на нядаўняе апытанне, праведзенае сярод усіх еўрапейскіх клубаў, якія ўдзельнічаюць у еўракубках. Амаль усе яны не хочуць гуляць у Беларусі і Расіі, а некаторыя не жадаюць удзельнічаць у турнірах, калі там будуць каманды са згаданых краін.
Еўрапейскі саюз настольнага тэніса ўвёў санкцыі супраць Беларусі і Расіі
У сезоне 2022/23 гадоў каманды не будуць дапускацца да ўдзелу ў еўрапейскіх клубных спаборніцтвах, паведамляе «Еўрарадыё».