Нагадаем, суд Ваўкавыскага раёна 28 чэрвеня асудзіў палітвязня паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі). Паводле гэтага артыкула, палітвязню пагражала да яшчэ аднаго года ў зняволенні. Але, як паведамілі сыну Юрыя ў судзе, яму прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Пасля таго, як рашэнне суда ўступіць у законную сілу, Юрыя накіруюць на прымусовае лячэнне.

Юрый быў затрыманы 23 ліпеня 2021 года за тое, што нецэнзурна выказаўся пра Лукашэнку на прыёме ў псіхіятра, якая завяла з ім гаворку на палітычныя тэмы. 22 ліпеня 2021 года суд Буда-Кашалёўскага раёна ў закрытым рэжыме прысудзіў Кавалёву год калоніі паводле артыкула 368.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5