«Мы вітаем вердыкт Дысцыплінарнай рады, які падтрымлівае рашэнне Рады IIHF аб забароне ўдзелу зборных Расіі і Беларусі і аб адмене двух праграмных мерапрыемстваў, якія павінны былі адбыцца ў Расіі ў наступным годзе», — заявіў кіраўнік IIHF Люк Тардзіф, маючы на ўвазе адкліканне правоў на правядзенне чэмпіяната свету сярод юніёраў 2023 года і чэмпіяната свету-2023 сярод нацыянальных каманд.

Тардзіф тлумачыць, што такое рашэнне было прынята «дзеля бяспекі і дабрабыту гульцоў, персанала, афіцыйных асоб, СМІ і гледачоў».

У заяве IIHF падкрэсліваецца, што рашэнне канчатковае, але яно можа быць абскарджана ў Спартыўным арбітражным судзе. 

27 траўня зборным Беларусі і Расіі забаранілі ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету 2023 года. Прычына — санкцыі супраць абедзвюх краін праз іх агрэсію супраць Украіны. 

Клас
5
Панылы сорам
Ха-ха
2
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру