Іньяцыа Касіс. Фота: Alastair Grant / AP
Выступаючы ў швейцарскім Лугана на канферэнцыі па аднаўленні Украіны, Шмыгаль ацаніў кошт расійскіх актываў, замарожаных ЗША, ЕС і Вялікабрытаніяй, у 300-500 млрд даляраў.
«Мы прапануем знайсці формулу для нацыянальнага і міжнароднага заканадаўства, якая дазваляла б канфіскацыю замарожаных актываў», — сказаў Шмыгаль.
Швейцарскія ўлады ў мінулым годзе налічылі ў сваёй краіне замарожаных расійскіх актываў на 6,5 млрд даляраў, аднак Іньяцыа Касіс выступіў супраць іх аўтаматычнай канфіскацыі. Ён заявіў пра неабходнасць абараняць інтарэсы і правы асобы ад дзяржавы, а для канфіскацыі актываў, паводле ягонага пераканання, патрэбныя адпаведныя юрыдычныя падставы.
Пры гэтым у замарожванні актываў расійскіх алігархаў швейцарскі прэзідэнт не бачыць юрыдычнай праблемы. «Па правілах, якія дзейнічаюць у абсалютнай большасці дэмакратычных краін, мы можам замарожваць актывы, каб даведацца, адкуль яны», — сказаў ён журналістам.





