«Эксперты» пад кіраўніцтвам Наталлі Качанавай разгледзелі праект закона «Аб змяненні закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». 

Адной з прапанаваных навацый з'яўляецца ўвядзенне нормы аб страце грамадзянства ў сувязі з наяўнасцю прысуду, які пацвярджае ўдзел асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне ім цяжкай шкоды інтарэсам дзяржавы, калі такая асоба знаходзіцца за межамі Беларусі.

У 2020 годзе закон ужо абнаўляўся — у ім была ўведзена норма аб магчымасці страты грамадзянства РБ «экстрэмістамі», якія не з’яўляліся грамадзянамі Беларусі па нараджэнні, а займелі яго пасля. Але, як бачна, гэтага мала.

Нядаўна парламентам былі прынятыя папраўкі, якія прадугледжваюць з’яўленне завочных судоў. Яны яшчэ не апублікаваныя, але ў сённяшняй Беларусі гэта толькі пытанне часу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Жар / Адказаць
06.07.2022
Заўважана, што для выкананьня самых дэбільных загадаў дыктатара, ягоны рэжым заўжды высоўвае гэтую Качанаву. У такіх справах гэта бадай безальтэрнатыўная асоба, унікальны шруб сыстэмы ! Феномен падпіхвае да высновы, што банальна бракуе кадраў для асаблівых даручэньняў. Ня можа быць, - скажаце вы. Але ж факт застаецца фактам !
0
Желтые сливы / Адказаць
06.07.2022
Качанава, как там твой российский паспорт поживает?
1
Старобелорусъ / Адказаць
06.07.2022
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру