Сяргею 34 гады, ён нарадзіўся і вырас у мінскім раёне Масюкоўшчына. Вучыўся ў 150-й школе ў тым жа раёне. Працаваў у кампаніі «Мостра-Груп», адным з буйнейшых дыстрыб'ютараў спажывецкіх тавараў.

У 2020 годзе Сяргей удзельнічаў у барацьбе за свабодныя выбары і аднаўленне законнасці ў Беларусі — вядома, што як мінімум двойчы яго затрымлівалі, 18 кастрычніка 2020 года і 10 лютага 2021 года. Агулам ён адседзеў 25 сутак арышту.

На відэа сілавікоў мужчына кажа, што быў адміністратарам раённага чата «Масюкоўшчына 2.0 (гарадок)». Цяпер там 350 падпісантаў.

Вядома, што мужчына заўзеў за італьянскі футбольны клуб «Рома».

Сярод байцоў ён вядомы пад пазыўным «Клешч».

На відэа, апублікаваным расійскімі вайскоўцамі ў тэлеграм, Сяргей кажа, што выехаў ва Украіну ў 2021 годзе праз пераслед беларускіх уладаў і пагрозу завядзення крымінальнай справы.

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
114
Абуральна
10

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Сергей / Адказаць
07.07.2022
Обьясни почему в Латвии за просмотр программ РФ и РБ штраф в 700 евро в рб нет.
Где Ваша ср-я демократия.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру