Паводле ацэнкі агенцтва, даходы РФ ад продажу нафты, газу і вугалю Кітаю ў сакавіку—маі склалі 18,9 млрд даляраў, а Індыя заплаціла за нафту 5,1 млрд даляраў.

Пры гэтым кошт індыйскага імпарту вырас у пяць разоў у параўнанні з мінулым годам. У цэлым выручка Расіі ад гандлю энергарэсурсамі з Кітаем і Індыяй вырасла на 13 млрд даляраў у параўнанні з сакавіком-маем 2021 года.

Дадатковая выручка была абумоўленая як пераарыентацыяй экспарту, так і ростам цэн. Пры гэтым пастаўкі энергарэсурсаў у Еўропу з Расіі скарачаюцца з-за санкцый.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4