Паводле праваабаронцаў:

Па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 86 чалавек: суадносіны асуджаных мужчын і жанчын складаюць 60,46% і 39,54% адпаведна.

Агулам ім прысудзілі 109 гадоў і 4 месяцы зняволення, 53 гады і 6 месяцаў «хіміі», 73 гады і 6 месяцаў «хатняй хіміі», 3 месяцы арышту, 3200 рублёў штрафу ў якасці асноўнага і 27520 рублёў у якасці дадатковага пакарання.

У дачыненні да 2 чалавек суды вынеслі прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў псіхіятрычным стацыянары.

Пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хіміі», «хатняй хіміі», прымусовымі мерамі бяспекі і лячэння ў псіхіятрычным стацыянары суды ўжывалі ў 98,87% выпадках асуджэння фігурантаў «пратэсных» спраў у чэрвені.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру