Фота Стаса Юрчанкі, graty.me

Як паведаміла Мішэль Бачэлет падчас выступу на Радзе ААН па правах чалавека, калі абмяркоўвалася справаздача маніторынгавай місіі ААН ва Украіне, як мінімум 7 журналістаў загінулі пад абстрэламі, і з іх 5 — у выніку расійскіх абстрэлаў.

Яшчэ 5 журналістаў забілі ў раёнах актыўных баявых дзеянняў. Аднаго журналіста выкралі расійскія вайскоўцы, і ён памёр ад катаванняў адразу пасля вызвалення з палону.

Паводле ААН, сярод загінулых і параненых журналістаў сама меней пяць жанчын. Сярод іх — супрацоўніца ўкраінскай службы «Радыё Свабода» Вера Гірыч і расійская журналістка Аксана Бауліна.

У той жа час Міністэрства ўнутраных спраў Украіны мае іншую статыстыку, і паводле яе пацярпелых журналістаў куды больш. Як паведаміла на брыфінгу 5 ліпеня спікерка міністэрства Алена Мацвеева,

следчыя Нацыянальнай паліцыі Украіны расследуюць 46 крымінальных спраў аб злачынствах расійскіх вайскоўцаў у дачыненні да прадстаўнікоў СМІ. У тым ліку — аб гібелі 29 журналістаў, раненні 15 прадстаўнікоў СМІ і выкраданні 11.

З пачатку вайны ва Украіне ААН задакументавала гібель 4889 мірных украінцаў, у тым ліку 335 дзяцей. Свае дамы пакінулі 8 мільёнаў жыхароў. У ААН адзначаюць, што фактычныя лічбы могуць быць істотна вышэйшыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру