Канец палітыкі «танных грошай», якую праводзілі заходнія цэнтрабанкі, рост даляра да 20-гадовых максімумаў і пагроза рэцэсіі ў сусветнай эканоміцы абрынулі нафтавыя каціроўкі на 20% ад пікаў, паказаных у першыя тыдні вайны.

На таргах у сераду, 6 ліпеня, кошт ф'ючарсаў на паўночнаморскі гатунак Brent упершыню з красавіка ўпаў ніжэй за 100 даляраў за барэль. Вераснёўскія кантракты, якія яшчэ ў пачатку тыдня прадаваліся па 115 даляраў, апусціліся да адзнакі 98,58, страціўшы 17% за два гандлёвыя дні.

Цана амерыканскага гатунку WTI прабіла паказчык 100 даляраў уніз яшчэ ў аўторак, а ў сераду апусцілася да 96,17 даляра за барэль.

Клас
35
Панылы сорам
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Жар / Адказаць
06.07.2022
А потым Шлёма з Груцаю зрабілі...кантрыбуцыю. )) Далей па тэксце артыкула пачынаючы з: "Канец палітыкі "танных грошаў"...)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру