Падчас эксгумацыі парэшткаў забітых у Бучы. Фота: AP Photo/Natacha Pisarenko

Падчас эксгумацыі парэшткаў забітых у Бучы. Фота: AP Photo/Natacha Pisarenko

У інтэрв'ю Бі-бі-сі Венядзіктава прызнала, што многія судовыя працэсы давядзецца праводзіць завочна, але падкрэсліла, што працяг судовага пераследу — гэта пытанне справядлівасці.

«Вельмі важна, каб расійскія вайскоўцы, якія вырашылі забіваць мірных жыхароў, катаваць мірных жыхароў, гвалтаваць мірных жыхароў, разумелі, што гэта толькі пытанне часу, калі яны ўсе стануць перад судом», — сказала яна.

Генпракурор заявіла, што яе каманда прысутнічае ў рэгіёнах па ўсёй Украіне, але не можа расследаваць усе справы належным чынам і эфектыўна з-за адсутнасці доступу да некаторых людзей і раёнаў.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0