Улады Казахстана могуць увесці новаўвядзенне, паводле якога яны не будуць засведчваць электронныя рахункі-фактуры на грузы з таварамі, вырабленымі ў тых краінах, якія ўвялі забарону на іх экспарт у Расію і Беларусь. Без такіх дакументаў вываз тавараў з краіны — спіс іх пакуль не прыводзіцца — будзе немагчымы.

Магчымыя змены з боку Казахстана пракаментавалі ў Крамлі. Як заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, ён пакуль не прымаў пастаноў аб падтрымцы антырасійскіх санкцый, наадварот, маўляў, краіны маюць намер пашыраць узаемадзеянне, піша РБК.

«Таму пакуль ніякіх рашэнняў не прымалася. Пакуль, наадварот, дэкларуецца абсалютны намер і далей развіваць наша ўзаемадзеянне», — сказаў Пяскоў

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0