Яе будуць судзіць па ч. 1 арт. 357 — «Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».
Злачынствам палічылі «стварэнне грамадскага беларускага інтэрактыўнага тэлебачання», а таксама падрыхтоўку тэкстаў заяў Каардынацыйнай рады.
Луцкінай пагражае ад 8 да 12 гадоў калоніі.
Жанчыну затрымалі ў снежні 2020 года разам з супрацоўнікамі «Прэс-клуба». У зняволенні ў журналісткі пачаліся моцныя праблемы са здароўем. Яна жыве на абязбольвальных — расце пухліна ў галаўным мозгу.





