Біржавая цана газу на пляцоўцы ICE Futures перавысіла $1900 за 1 тыс. кубаметраў.
Кошт жнівеньскага ф'ючарса на хабе TTF ў Нідэрландах вырас амаль на 4%, дасягнуўшы €179,75 за 1 МВт*г, або $1922, 85 за 1 тыс. куб. м з улікам бягучага курсу, сведчаць даныя біржы ICE на 10:06.
Вышэй за адзнаку $1900 за 1 тыс. куб. м цана газу паднялася ўпершыню з 9 сакавіка 2022 года.





