Украінскі сцяг, устаноўлены на востраве Змяіны. Фота Міністэрства абароны Украіны

Вядома, ніхто пакуль не ведае маштабаў ленд-лізу і як будуць адказваць на яго рускія. Усё можа змяніць і чорны лебедзь — напрыклад, раптоўная смерць Пуціна ці выкарыстанне атамнай зброі.

Калі ж прымем, што ўсё будзе ісці так, як ідзе, то самы імаверны

сцэнар 1— рускія даціскаюць украінцаў на Данбасе і займаюць, горад за горадам, пасёлак за пасёлкам, усю Данецкую вобласць.

Пры гэтым ім, як цяпер для заняцця Севераданецка і Лісічанска, даводзіцца канцэнтраваць там максімум сваіх сілаў. Для пуцінскай эліты заняць Данецкую вобласць — пытанне жыцця і смерці. Цяжка прадаць уласнаму народу і апошнім саюзнікам нешта меншае за перамогу. «Расія настолькі слабая?» — скажуць усе.

Апошнія два месяцы рускія кінулі на Луганшчыну большасць сілаў, а на іншых кірунках яны абмяжоўваліся толькі абаронай.

Пытанне, ці змогуць гэтым скарыстацца ўкраінцы і, з дапамогай новай заходняй зброі, пачаць наступаць пад Херсонам і ў Запарожскай вобласці.

Сцэнар 2 — гэта калі расійская армія будзе вымушаная зрабіць «жэст добрай волі» і адступіць з Херсона за Дняпро (там усяго пара мастоў, якія робяцца лёгкай здабычай украінскай артылерыі), але пры гэтым дабіўшыся поспеху ў наступе на Славянск і Краматорск.

Сцэнар 3 — гэта калі рускія Данецкую вобласць такі займуць, але будуць пры гэтым выціснутыя не толькі з Херсона, але і з Мелітопаля ды Бярдзянска.

Сцэнар 4 — украінцы адбіваюць усе атакі рускіх і захоўваюць пад сваім кантролем Славянск і Краматорск, але не вызваляюць Херсона, пасля чаго вайна ўваходзіць у патавую стадыю на рубяжах, якіх яна дасягнула.

Мне цяжка сабе ўявіць сцэнары, пры якіх рускія раптам на другім паўгоддзі вайны, калі Захад сканцэнтраваўся на адпоры ім, раптам пачынаюць хутка прасоўвацца. Калі яны не здолелі зрабіць тое ў сакавіку ці маі, то дзе яны возьмуць рэсурсы для рыўка? Тое, што боепрыпасы пачынаюць везці нават з Беларусі, сведчыць, што «запасу сілаў» у Расіі асабліва няма. 

У той жа час цяжка сабе ўявіць і каб Украіна атрымала ад Захаду столькі ўзбраення, што зможа адкінуць расійскія войскі на пазіцыі да 24 лютага. Цяжка ўявіць, каб пару дзясяткаў HIMARSаў (на сёння іх 9, абяцаюць яшчэ дзясятак), пару соцень гаўбіц і беспілотнікаў маглі так істотна змяніць баланс. Няўжо расійская армія аж настолькі слабая?

Мы бачым, што Захад баіцца даваць Украіне столькі зброі, колькі магло б справакаваць Пуціна на ядзерны ўдар, бо не ведае, як можна было б рэагаваць на такі ўдар. Напэўна, давялося б наносіць удары ў адказ? Кашмар.

Або душыць Расію так радыкальна, што істотна пацярпела б і сусветная эканоміка.

Можна выказваць гіпотэзы, ці ўвойдзе вайна ў працяглы, вялацякучы стан пасля таго, як будзе рэалізаваны адзін з чатырох сцэнароў, ці дасягнуць спынення агню, ці пачнецца зацяжная пазіцыйная вайна з невялікімі прасоўваннямі па ўсёй расцягнутай лініі фронту, якую мы ўжо назіралі два апошнія месяцы пад Херсонам, Харкавам і Запарожжам.

Але можна адназначна казаць, што кожны з чатырох сцэнароў — не той, які чакаўся Лукашэнкам.

Украіна панесла і працягвае несці жахлівыя страты ў людзях і інфраструктуры, але яна захоўвае дзяржаўнасць і незалежнасць і яўна выйдзе з вайны маральна і абаронна ўзмоцненай. Штосьці аналагічнае як з Фінляндыяй у 1940-м.

Больш за тое, калі Захад вырашыць перадаць Украіне замарожаныя расійскія золатавалютныя рэзервы, краіна здолее хутка адбудавацца. Там гіганцкія сродкі: прыкладна шэсць гадавых бюджэтаў даваеннай Украіны. 

Задачай-максімум Масквы, здаецца, была ліквідацыя ўкраінскай дзяржаўнасці, фізічная ліквідацыя кіраўніцтва і поўная акупацыя Украіны з анексіяй яе поўдня. Украінскія дзяржаўныя і культурныя эліты пры гэтым мелі быць фізічна знішчаныя ці выціснутыя за мяжу.

Сярэднім быў сцэнар, што ўкраінцы ўсё ж будуць супраціўляцца, але адстаяць толькі заходнія вобласці краіны.

Праграмай-мінімум была акупацыя ўсяго поўдня, з Адэсай і Мікалаевам, усёй так званай, у імперскай тэрміналогіі, «Наваросіі», і адразанне таго, што засталося б ад Украіны, ад мора.

Нават праграму-мінімум Маскве і Лукашэнку рэалізаваць не ўдалося.

Замест удзелу ў дзяльбе багатага ўкраінскага пірага і доступу да порта ў Мікалаеве для беларускага калію, лукашэнкаўцы атрымалі вялізнае падзенне эканомікі, страту такога выгаднага ўкраінскага рынку. Украіна выстаяла, а гэта перадумова здабыцця незалежнасці і Беларуссю.

Нельга выключаць варыянт, што калі на расійска-ўкраінскім фронце ўтворыцца нявыгадны для Расіі пат, калі канфлікт замарозіцца, Расія пачне яшчэ больш пераламваць Беларусь.

Самы пазітыўны для Беларусі варыянт такі, пры якім Расіі панесла б настолькі моцную паразу, што ёй стала б не да моцнай падтрымкі сатэлітаў.

Ëсць і яшчэ адзін нюанс, які цяжка прадказаць і які тоіць вялікія рызыкі. Калі Украіна пры падтрымцы Захаду будзе атрымліваць над Расіяй буйную перамогу,

Кіеў — і Варшава, і Вільня — будуць зацікаўленыя ў вызваленні Беларусі не з нейкіх гуманітарных меркаванняў, а з чыста самазахаваўчых. Бо гэта плацдарм, з якога атакавалі Кіеў, і могуць аналагічна атакаваць ізноў — прычым не толькі Кіеў, але і Сувалкаўскі калідор, і Вільню, і Варшаву.

То-бок гэта не тое, на што можна махнуць рукой і сказаць — навошта гэта ўвогуле нам патрэбна.

Мінск у такой сітуацыі быў бы змушаны да правядзення больш незалежнай палітыкі, адпаведнай новаму балансу сілаў у рэгіёне.

Беларусі крайне нявыгадна, каб апусцілася новая жалезная заслона, за якой аказаліся б не толькі Расія з акупаванымі ўкраінскімі тэрыторыямі, але і Беларусь як заходні тупіковы апендыкс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

9
- / Адказаць
07.07.2022
"Беларусь как западный тупиковый аппендикс"

это ж надо так "любить" Беларусь, чтобы называть ее аппендиксом... аппендикс при воспалении вообще-то удаляют.

кто автор этого опуса? почему текст без авторства?

https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/ru/29498
4
MLRS / Адказаць
07.07.2022
Тыповая беларуская логіка - нас нехта вызваліць, бо яму гэта выгадна. Калі на тэрыторыю Беларусі увойдуць замежныя войскі і зменяць тут уладу з дапамогай зброі, то Беларусь будзе падзелена ў выгадных для пераможцы прапорцыях. Таму што ніхто ў здароввм розуме ня дасць яшчэ раз паўтарыцца таму што было - даверыць гэтаму насельніцтву у такім стратэгічна важным рэгіёне зноў прывесць да ўлады новага папуліста, які будзе псаваць кроў усім суседзям. Калі насельніцтва адмаўляецца быць суб’ектам, алмаўляецца ад персанальнай і калектыўнай адказнасці за ўсё, што дзеецца ад яго імені яго прадстаўнікамі, калі яно адмаўляеуцца ад кантролю над імі, то такому насельніцтву ніхто ніколі ня будзе дарыць падарункі як тэрыторыя ці свая дзяржава. Гэта закон жыцця. Пара ўжо пасталець і пачаць спадзявацца на свае сілы і розум.
1
Іван / Адказаць
07.07.2022
Рэалістычны аналіз. Украінцы - героі. Такую махіну спынілі!
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру