Фота: AP

Фота: AP

Старшыня Камітэта Сейма па замежных справах Лайма Люцыя Андрыкіене пацвердзіла, што абмяркоўваецца магчымасць выдачы аднаразовых дазволаў на перавозку цэменту ў выключных выпадках.

«Калі раптам здарыцца дэфіцыт для спажывання насельніцтва, напрыклад, цэменту (санкцыі на цэмент уступяць у сілу з 10 ліпеня), можна будзе дазволіць перавозку цэменту, але гэта будуць разавыя дазволы. Ніякіх квот ці чагосьці падобнага быць не можа», — сказала яна парталу.

«Такія дзеянні Еўрасаюза былі б лагічныя і не трактаваліся як змякчэнне санкцый супраць Расіі, што закрые вочы на працяглую вайну Расіі супраць Украіны, знішчэнне грамадзянскіх аб'ектаў і насельніцтва. Расія не заслугоўвае ніякіх саступак», — заявіла Андрыкене.

Паводле яе слоў, на гэты момант «відавочна прамы або апасродкаваны ціск Расіі на Еўрасаюз і яго інстытуты, роўна як і ціск, які аказваецца на краіны — члены ЕС».

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0