Вайцяхоўскаму паведамілі, што

«па інфармацыі мясцовых органаў улады, на тэрыторыі дадзенага населенага пункта вайсковых пахаванняў і пахаванняў замежных вайскоўцаў не зарэгістравана».

Законнасць правядзення «работ па ўладкаванні тэрыторыі» пацверджаная, паводле сцвярджэння МЗС, такім аўтарытэтным у справах захавання гістарычнай памяці органам, як Генеральная пракуратура і «грунтуецца на атрыманні звестак аб адсутнасці чалавечых парэшткаў і іншых фактараў, якія б таму перашкаджалі».

Рэспубліка Беларусь, маўляў, «з асаблівым трымценнем ставіцца да ўсіх пахаванняў, размешчаных на нашай зямлі» і

такое абыходжанне з імі, маўляў, «не толькі дзяржаўная палітыка, але і хрысціянскі, чалавечы падыход саміх беларусаў».

Пасля таго Міністэрства пераводзіць стрэлкі на Польшчу, дзе, маўляў, «толькі ў бягучым годзе зафіксавана каля 30 актаў вандалізму ў дачыненні да помнікаў людзям, якія аддалі свае жыцці за яе вызваленне ад фашызму». І ўвогуле за апошнія 25 гадоў у Польшчы быў 561 савецкі помнік, а цяпер іх засталося менш за 100.

У сувязі з гэтым МЗС «заклікае польскі бок да паважлівых адносін да нашых законаў, у тым ліку ў такіх адчувальных пытаннях, як захаванне гістарычнай памяці». І нагадвае пра тое, што на такія рэжымы, які цяпер усталяваўся ў Беларусі, неяк уздзейнічаць бесперспектыўна.

Чытайце таксама:

МЗС Польшчы: Знішчэнне вайсковых пахаванняў не зменіць гісторыі

Кіраўнік польскай дыпмісіі ў Беларусі наведаў зруйнаваныя пахаванні ў Мікулішках

Хто пахаваны пад Мікулішкамі, дзе беларускія ўлады разбурылі могілкі жаўнераў АК

Зраўнялі з зямлёй магілы жаўнераў Арміі Краёвай у Мікулішках на Ашмяншчыне

Клас
3
Панылы сорам
23
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
14

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
American / Адказаць
07.07.2022
Для лукашенковского МЗС : памятники совецкой эпохи и места захоронения людей  абсолютно разные вещи. Вы же не станете утверждать что под каждым памятником ленину лежит гражданин крупский? В Минске немецкие кладбища сравняли с землей да так что останки людей наружу повылазили. дикие нравы у руского мира и никаких норм морали...
0
гердзень / Адказаць
08.07.2022
дзіўна, хочуць наладзіць адносіны з захадам, а працягваюць далей @ць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру