Фота:АР

Фота:АР

У гэтым годзе цэнтральны корт Уімблдона адсвяткаваў сваё стагоддзе. На цырымонію прыехалі тэнісныя зоркі, у тым ліку Роджэр Федэрэр, Білі Джын Кінг і Рафаэль Надаль, піша The Telegraph.

Чакалі там і 23-кратную пераможцу турніраў Вялікага Шлема Серэну Уільямс, якая ў гэтым годзе выбыла з Уімблдона ўжо ў першым раўндзе, калі прайграла францужанцы Хармані Тэн 5:7, 6:1, 6:7 (7:10). Але Уільямс не з’явілася на свяце.

Англійскія журналісты сцвярджаюць, што тэнісістка прапусціла мерапрыемства, бо ёй не прадаставілі на час турніру пяць аўтамабіляў. Яна жадала атрымаць машыну не толькі для сябе, але і для мужа, маці, сястры і трэнера. Між тым, астатнія тэнісісты ў асноўным карыстаюцца на турніры толькі адной машынай ці ў рэдкіх выпадках дзвюма.

Уільямс таксама жадала выкарыстоўваць машыну на працягу ўсяго турніру, які доўжыцца два тыдні. Такая практыка насамрэч існуе на іншых турнірах Вялікага Шлема, напрыклад, на Ралан-Гаросе. Але арганізатары адказалі Уільямс, што гэта немагчыма, бо іншым тэнісістам, якія гуляюць у Лондане, таксама трэба аўтамабілі.

Медыя сцвярджаюць, што Уільямс была незадаволеная гэтай сітуацыяй і таму адмовілася ад удзелу ў святочнай цырымоніі. Арганізатары свята паведамілі журналістам, што тэнісістка вярнулася дахаты, у ЗША.

Як 21-гадовая полька з маленькага гарадка ўзляцела на вяршыню сусветнага тэніса — гісторыя новай першай ракеткі

Фільм тыдня. «Кароль Рычард» — гісторыя сталення сясцёр Уильямс і выдатная ігра ад Уіла Сміта

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
17
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3