Гэта ўжо чацвёрты каталіцкі храм, які з'явіўся ў горадзе за час незалежнасці Беларусі.
Першым, у 2009 годзе, асвяцілі касцёл Езуса Міласэрнага, куды перанеслі віцебскую катэдру. У 2013-м кансэкравалі касцёл Святога Духа (перароблены з недабудаванага басейна), а ў 2017-м — касцёл святога Антонія (перароблены з былога Дома культуры).
Будынак новага віцебскага касцёла мала нагадвае класічную беларускую сакральную архітэктуру — ён цалкам складаецца з паралелепіпедаў. Фрэскі на алтарнай сцяне спалучаюць класічны сюжэт з Тайнай вячэрай з выявамі нашых сучаснікаў — ад Дыега Марадоны да журналістаў. Праўда, падобнага стылю фрэскі, выкананыя тым жа мастаком, знаходзяцца і ў касцёле святога Антонія.






https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/ru/295127
гэта было б смешна, калі б не было так сумна...