Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

На летняй вечарынцы Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ), якая прайшла раней на гэтым тыдні, некалькі жанчын, на думку членаў партыі, падвергліся ўздзеянню «накаўтуючых кропель». У Нямеччыне гэты тэрмін азначае так званыя «наркотыкі згвалтавання», да якіх адносяць сродак «Рагіпнол» («Флунітразепам»).

Першым пра інцыдэнт напісала ў суботу, 9 ліпеня, нямецкае выданне Tagesspiegel са спасылкай на ўнутраны чат СДПГ. Пасля падобная інфармацыя таксама апынулася ў распараджэнні інфармацыйных агенцтваў dpa і Reuters.

«Гэта абуральнае здарэнне, пра якое з нашага боку было неадкладна паведамлена ў паліцыю бундэстага», — заявіў лідар фракцыі СДПГ Маціяс Марцін у лісце дэпутатам-аднапартыйцаў.

Па звестках Tagesspiegel, не менш за восем прысутных на мерапрыемстве жанчын пацярпелі ад падмешвання ім «наркотыкаў згвалтавання». «Мы рэкамендуем іншым магчымым пацярпелым неадкладна паведаміць пра гэта ў паліцыю», — сказаў Марцін.

Як вынікае з чата сацыял-дэмакратаў, адзін выпадак быў пацверджаны праверкай і абвінавачванні ўжо выставілі невядомаму зламысніку. Выканаўчы сакратар фракцыі сацыял-дэмакратаў у Бундэстагу Каця Маст таксама параіла ўсім, хто лічыць сябе пацярпелым, праінфармаваць улады пра тое, што здарылася. «Мы ўсе абураныя і зробім усё, што ў нашых сілах, каб праліць святло на гэта неверагоднае здарэнне», — заявіла яна.

Традыцыйная вечарынка СДПГ адбылася ў Берліне 6 ліпеня, у апошні працоўны тыдзень Бундэстага перад летнімі канікуламі, якія працягнуцца да верасня. Як піша Tagesspiegel, на мерапрыемстве прысутнічалі каля тысячы гасцей, у тым ліку канцлер ФРГ Олаф Шольц.

Клас
2
Панылы сорам
13
Ха-ха
30
Ого
8
Сумна
3
Абуральна
13