У Палескім радыяцыйным запаведніку на мяжы з Украінай хочуць працерабіць шырачэзныя прасекі 2
Беларускія ўлады за грошы «Саюзнай дзяржавы» хочуць пакрыць Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік сеткай прасек, паведамляе выданне «Флагшток». Аб'яўлены тэндар прадугледжвае высяканне дрэў для арганізацыі 104 кіламетраў прасек шырынёй па 100 метраў да канца 2022 года.
Кошт работ акрэслены ў 680 000 даляраў. Афіцыйна заяўленая прычына работ — «зніжэнне рызык трансгранічных пераносаў радыеактыўных элементаў пры надзвычайных сітуацыях на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях дзяржаў — удзельніц Саюзнай дзяржавы і павышэнне аператыўнасці пры іх ліквідацыі».
А гэта дарэчы няблага: самае дрэнная для людзей, якія жывуць навокал - калі пачынаецца пажар, які там вельмі складана тушыць, і радыяцыя такім чынам разносіцца навокал. А прасекі дапамагаюць пажары мінімізаваць
ци на картонки для бамжэй?