Вагоны ў Калінінградзе. Фота: AP / Scanpix

Вагоны ў Калінінградзе. Фота: AP / Scanpix

На сайце Міністэрства замежных спраў Літвы, прысвечаным рэалізацыі міжнародных санкцый, падкрэсліваецца, што наземны транзіт паміж Калінінградскай вобласцю і іншымі часткамі Расейскай Федэрацыі не спынены і не заблакаваны.

«Транзіт пасажыраў і грузаў, якія не патрапілі пад санкцыі ЕС, працягваецца. Літва не ўводзіла ніякіх аднабаковых, індывідуальных ці дадатковых абмежаванняў на гэты транзіт», — адзначаецца там.

Таксама тлумачыцца, што Літва, як і іншыя краіны — члены ЕС, прымяняе абмежавальныя меры, прынятыя ЕС. Чацвёрты санкцыйны пакет ЕС, прыняты 15 сакавіка 2022 г., увёў абмежавальныя меры на імпарт і транспарціроўку сталі і іншых вырабаў з чорных металаў і меў на ўвазе скасаванне такіх дагавораў, заключаных да ўступлення санкцый у сілу — да 17 чэрвеня 2022 года.

У МЗС нагадваюць, што з 10 ліпеня 2022 года ўваходзіць у дзеянне забарона на ўвоз і транспарціроўку цэменту, спірту і іншай прадукцыі. У дакуменце адзначаецца, што Расія атрымлівае ад гэтых тавараў значны даход і дзякуючы гэтаму можа ажыццяўляць дзеянні, якія дэстабілізуюць сітуацыю ва Украіне.

Чарговае пашырэнне абмежаванняў чакаецца 10 жніўня 2022 года, калі павінна ўступіць у сілу забарона на вугаль і іншыя віды цвёрдага выкапнёвага паліва. З 5 снежня 2022 года і ў лютым наступнага года санкцыі ЕЗ таксама павінны распаўсюдзіцца на расійскую нафту і адпаведныя нафтапрадукты (з асаблівымі ўмовамі). 

Клас
30
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1