Фота: brestcity.com

Фота: brestcity.com

На месца прыехалі МНС і дактары. Меркавана, на перакрыжаванні легкавае аўто сутыкнулася з «хуткай».

Фота: brestcity.com

Фота: brestcity.com

Пазней Брэсцкае УУС расказала пра абставіны здарэння. Красовер не прапусціў аўтамабіль хуткай дапамогі і справакаваў ДТЗ, паведамляе БелТА.

Аварыя здарылася сёння каля 16-й гадзіны. За рулём аўтамабіля Ford быў 34-гадовы берасцеец. Ён ехаў па вуліцы Піянерскай. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына на скрыжаванні з вуліцай Маскоўскай не прапусціў аўтамабіль хуткай дапамогі, які ехаў з уключанымі спецыяльнымі светлавымі і гукавымі сігналамі. Машыны сутыкнуліся. Ад удару аўтамабіль медыкаў перакуліўся. У бальніцу даставілі 35-гадовую жанчыну і васьмігадовае дзіця, якія былі ў «хуткай».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?