Аднак яны прызнаюць — гэта забяспечыць толькі малую частку аб'ёму экспарту ў параўнанні з заблакаванымі буйнымі партамі Адэсы ці Мікалаева.

Змяіны, які расіяне пакінулі 30 чэрвеня, знаходзіцца недалёка ад месца ўпадзення Дуная ў Чорнае мора, і з-за гэтага ўкраінскае суднаходства з партоў на Дунаі было фактычна заблакаванае, піша BBC.

Схема цяпер выглядае так: караблі ўваходзяць у ва ўкраінскія парты на Дунаі — Ізмаіл, Рэні і Усць-Дунайск. Іх грузяць, а потым яны выходзяць у Чорнае мора і хутка ідуць у Румынію і Балгарыю.

ВМС Украіны забяспечваюць бяспеку перавозак. Першыя восем замежных суднаў ужо прыбылі ва Украіну.

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1