У Брэсцкай вобласці поўны курс вакцынацыі прайшло больш за 892,1 тысячы чалавек, у Віцебскай — больш за 789 тысяч, у Гомельскай — больш за 972,8 тысячы, у Гродзенскай — больш за 693,1 тысячы, у Мінску — больш за 1 мільён 249 тысяч, у Мінскай вобласці — больш за 979,1 тысячы, у Магілёўскай — больш за 689,6 тысячы.

Адну дозу вакцыны атрымала больш за 147,8 тысячы падлеткаў 12-17 гадоў, з іх больш за 142 тысячы прайшло поўны курс вакцынацыі.

Такім чынам, ахоп адной дозай вакцыны складае 69,2 % ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўным курсам вакцынацыі ахоплена 68,2 % беларусаў. Таксама праводзіцца бустарная вакцынацыя, ахоп складае 14,5 %.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0