Сцягі з імёнамі загінулых за Украіну беларусаў на кіеўскім Майдане
Петыцыя звяртае ўвагу, што многія беларусы і расіяне жывуць ва Украіне даўно і паспелі займець там семʼі.
Яшчэ адна катэгорыя тых, хто мае патрэбу ў дазволе на жыхарства — асобы, што вымушаныя былі пакінуць Беларусь ці Расію і цяпер не могуць вярнуцца на радзіму без негатыўных наступстваў.
Таксама падпісанты просяць разгледзець дакументы, ужо пададзеныя ў падраздзяленні міграцыйных службаў да 24-га лютага 2022 года, і падкрэсліваюць, што не маюць нічога супраць праверкі гэтай катэгорыі людзей у СБУ або іншых падобных установах.
З пачатку вайны беларусы не маглі падаваць дакументы на падаўжэнне дазволу на жыхарства, некаторыя вымушаныя былі зʼехаць, частцы забаронена ўязджаць ва Украіну.